У Мінску прайшлі нацыянальныя кансультацыі па Усходнім партнёрстве

Рэгіён:
09.10.2019
У Мінску прайшлі нацыянальныя кансультацыі па Усходнім партнёрстве

4 кастрычніка ў рамках «Кансультацый па Усходнім партнёрстве», ініцыяваных ЕС, у Мінску прайшлі Нацыянальныя кансультацыі. Галоўная задача гэтай ініцыятывы – вызначыць стратэгію развіцця Усходняга партнёрства на найбліжэйшую перспектыву.

Удзельнікамі беларускіх кансультацый сталі прадстаўнікі заканадаўчай улады, органаў дзяржаўнага кіравання, бізнес-структур, грамадзянскай супольнасці – агулам больш за 100 чалавек. Для абмеркавання быў прапанаваны шэраг тэм, сярод якіх ключавая – умацаванне супрацоўніцтва ва Усходнім партнёрстве.

Мерапрыемства адкрылі Алег Краўчанка, намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, і Дзірк Шубель, Кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь.

«Рэспубліка Беларусь і Еўрапейскі саюз актыўна і пастаянна супрацоўнічаюць па інтэграваным кіраванні межамі, па энергаэфектыўнасці, выкарыстанні альтэрнатыўных крыніц энергіі, па развіцці прадпрымальніцтва, фінансах, а таксама абароне навакольнага асяроддзя і культурнай спадчыны, – пералічыў Дзірк Шубель. – Насамрэч прасцей будзе назваць тыя сферы, па якіх Беларусь і ЕС пакуль яшчэ не супрацоўнічалі, дзе мы яшчэ не шукалі сумесныя выклікі і не пераследавалі агульныя мэты».

Кансультацыі пройдуць ва ўсіх краінах Усходняга партнёрства да 31 кастрычнiка 2019 года. У названы тэрмін усе зацікаўленыя бакі таксама запрашаюць падаваць свае прапановы. Грунтуючыся на атрыманых прапановах і каментарах, будзе падрыхтаваны дакумент, які акрэсліць прапанаваную новую рамачную аснову развіцця Усходняга партнёрства пасля 2020 года.

https://eeas.europa.eu/delegations/belarus/68494/%D1%83-%D0%BC%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%83-%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B9%D1%88%D0%BB%D1%96-%D0%BD%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%8F%D0%BD%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8B%D1%8F-%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%81%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%96-%D0%BF%D0%B0-%D1%83%D1%81%D1%85%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D1%96%D0%BC-%D0%BF%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%BD%D1%91%D1%80%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B5_be