Вакансія маркетолага ў iнтернет-краму budzma-krama.by

Рэгіён:
15.06.2020
Вакансія маркетолага ў iнтернет-краму budzma-krama.by

ТАА “Будзьма Плюс” запрашае маркетолага ў iнтэрнэт-краму budzma-krama.by.

Шукаюць як прафесіяналаў, гатовых выконваць усе пералічаныя абавязкі тут і цяпер, так і тых, хто гатовы развівацца разам з камандай. Пол, стаж ды ўзрост не будуць мець вырашальнага значэння.  Важныя такія чалавечыя якасці, як адказнасць, жаданне працаваць на вынік, вучыцца і развівацца ў сферы маркетынгу і імпэт!

Патрабуецца валоданне беларускай мовай на пісьмовым узроўні.
Са свайго боку наймальнікі абяцаюць: прыязны беларускамоўны калектыў, магчымасці для прафесійнага росту, годную аплату працы

Прыкладны спіс абавязкаў маркетолага/рэкламіста:

1. маркетынгавае вывучэнне інтэрнэт-рынку, нішы, прадуктаў і канкурэнтаў; фармуляванне прапановаў з улікам гэтага для пашырэння асартыменту;
2. распрацоўка стратэгіі прасоўвання крамы;
3. стварэнне мадэлі пазіцыявання брэнда;
4. правядзенне мерапрыемстваў для павышэння лаяльнасці спажыўцоў;
5. медыяпланаванне: арганізацыя, правядзенне і кантроль рэкламных кампаній (акцый, распродажаў, іншых маркетынгавых захадаў);
6. лідагенерацыя – пошук і прыцягненне патэнцыйных кліентаў праз платны трафік;
7. аналіз наведваемасці рэсурса, канверсіі, эфектыўнасці рэкламных кампаній;
8. распрацоўка стратэгіі СММ сумесна з СММ спецыялістам і складанне кантэнт-планаў;
9. распрацоўка і рэалізацыя стратэгіі e-mail дасылкі, арганізацыя мерапрыемстваў для павелічэння падпісной базы;
10. падрыхтоўка тэх-заданняў для СММ-спецыяліста, каардынацыя яго працы;
11. стварэнне і афармленне кантэнту для ілюстрацыі рэкламных кампаній: тэкст, фота і відэа (афармленне пад патрэбы рэкламных акцый з выкарыстаннем гатовых фотаздымкаў), інфаграфіка і іншае;
12. публікацыя навінаў на сайце крамы;
13. размяшчэнне кантэкстнай рэкламы ў Яндэкс директ і Google AdWords, аналіз яе эфектыўнасці (з часам, пакуль гэтым займаецца агенства).

Па магчымасці:
Афармленне артыкулаў на сайце budzma.by (фота, калажы, інфаграфіка, афішы для мерапрыемстваў) па заданнях рэдактара сайта.

Кантакты і пытанні праз budzmakrama@gmail.com. Заяўкі на працу прымаюцца па 30 чэрвеня 2020 г. улучна.

https://by.odb-office.eu/anonsy_/vakansiya-marketolaga-u-internet-kramu-budzma-kramaby