Варкшоп “Інклюзіўныя мерапрыемствы анлайн – (не)магчыма?”

Рэгіён:
11.03.2021
Варкшоп “Інклюзіўныя мерапрыемствы анлайн – (не)магчыма?”

17.03, 18:30-20:30, Платформа Zoom

Прайшоў ужо амаль год з таго часу, як мерапрыемствы шматлікіх арганізацый і ініцыятыў сталі праводзіцца толькі ў анлайн-фармаце. Але ці ўсе прадстаўнікі і прадстаўніцы нашых мэтавых груп могуць камфортна ўдзельнічаць у такіх мерапрыемствах?

На варкшопе “Інклюзіўныя мерапрыемствы анлайн – (не)магчыма?” мы абмяркуем магчымыя рашэнні для інклюзіўнасці анлайн-мерапрыемстваў на этапе іх падрыхтоўкі і правядзення.

Мы не абяцаем вам гатовых вырашэнняў: некаторыя бар’еры для анлайн-удзелу дастаткова сур’ёзныя, структурныя – іх нельга памяняць сіламі адной групы або арганізацыі. Пры гэтым мы хочам прыцягнуць вашу ўвагу да бар’ераў. Тады мы зможам лепш уявіць, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца людзі па той бок манітора, і дапамагчы пераадолець дадзеныя бар’еры альбо не ствараць іх зусім.

У выніку ўдзелу ў варкшопе вы:

  • атрымаеце ўяўленне аб бар’ерах да ўдзелу ў анлайн-мерапрыемствах людзей з розных уразлівых груп (людзей з інваліднасцю, сталага веку, ЛГБТК+, падлеткаў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі хатняга гвалту, і інш.);
  • абмяркуеце спосабы пераадолення бар’ераў;
  • зможаце вызначыць, што з магчымых рашэнняў падыходзіць для вашай дзейнасці.

Варкшоп разлічаны на арганізатараў і арганізатарак мерапрыемстваў (як вопытных, так і пачаткоўцаў), якія хочуць зрабіць свае анлайн-падзеі больш інклюзіўнымі.

Варкшоп пройдзе ў інтэрактыўнай форме, таму важна мець магчымасць удзельнічаць з уключаным мікрафонам і камерай, зручней удзельнічаць з выкарыстаннем камп’ютара.

Рэгістрацыя абавязковая і адкрыта да 23:59 16 сакавіка па спасылцы: https://forms.gle/AhyQhFAq9fagcmg89. Колькасць удзельнікаў і ўдзельніц абмежавана, таму форма можа быць зачынена раней. Калі ласка, запаўняйце форму ў тым выпадку, калі вы ўпэўненыя, што ў вас атрымаецца прысутнічаць. Калі вы запоўніце форму, то 17 сакавіка вам прыйдзе ліст з пацвярджэннем і спасылкай на канферэнцыю ў Zoom.

Варкшоп з’яўляецца часткай анлайн-курсу па арганізацыі мерапрыемстваў “Рабі смела!”, які праводзіць Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” у рамках праекта RegiON у партнёрстве з моладзевай арганізацыяй NSNL (Маладзечна), тайм-клубам “1387” (Бабруйск) і культурна-адукацыйнай платформай “Першы крок” (Мазыр).

https://humanlibrary.by/event/varkshop-inklyuziunyya-merapryemstvy-anlajn/