Запрашаем на адкрыццё выставы ў Галерэю сучаснага мастацтва «Ў»

Рэгіён:
06.10.2019
Запрашаем на адкрыццё выставы ў Галерэю сучаснага мастацтва «Ў»

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” упершыню пакажа працы нью‑ёркскай мастачкі з Мінску Аліны Блюміс “Узоры класіфікацыі: Крысціян, Мухамед, Лі”

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” рада прадставіць персанальную выставу нью‑ёркскай мастачкі Аліны Блюміс. Аліна Блюміс нарадзілася ў Мінску, вучылася ў Нью-Ёрку, шырока выстаўлялася ў ЗША і Еўропе. Гэта першая персанальная выстава мастачкі на яе радзіме.
 
Выстава працягнецца з 9 па 31 кастрычніка. Куратарка выставы Ірэна Папіяшвілі. Адкрыццё адбудзецца 9 кастрычніка (чацверг), 19:00, уваход вольны.

Сардэчна запрашаем вас на адкрыццё выставы!

Галерэя сучаснага мастацтва Ў <info@ygallery.by>