Звонкія галасы

Рэгіён:
20.11.2003

20 лістапада ў Беларусі стартуе ХХХ міжнародны фестываль "Беларуская
музычная восень", прысвечаны 70-годдзю Беларускага саюза кампазітараў. Канцэрты
"Беларускай музычнай восені" пройдуць ва ўсіх абласцях Беларусі і ў іх будуць
задзейнічаны ўсе абласныя філармоніі. Адкрыецца фестываль 20 лістапада канцэртам
памяці Анатоля Багатырова. У канцэрце возьмуць удзел розныя калектывы і
выканаўцы. 1 снежня ў Віцебску пройдзе канцэрт, які стане афіцыйным закрыццём
фестывалю і адкрыццём музычнага форуму імя Івана Салерцінскага. Footwear