Набор у школу анлайн-актывізму

Рэгіён:
28.11.2018

Цягам двух дзён удзельнікі і ўдзельніцы даведаюцца аб тым, як структураваць і апісаць сваю праблему, як размаўляць з чыноўнікамі і бізнэсмэнамі, каб іх пачулі. Як сабраць каманду і сродкі для рэалізацыі праектаў. Як прасоўваць праекты на інтэрнэт-пляцоўках. Заняткі адбудуцца ў Менску 5-6 сьнежня 2018, Воршы 22-23 сьнежня 2018, Маладэчне 12-13 студзеня 2019 і Баранавічах 16-17 лютага 2019. Падаць заяўку можна да 23:59 29 лістапада.

belngo.info

http://nsnl.by