8 лютага раарыстаў будуць бясплатна частаваць кавай і гарбатай. Але ў свой кубак

Рэгіён:
06.02.2019

У падтрымку сусветнай акцыі «На працу на ровары ўзімку» ўвесь працоўны дзень 8 лютага кавярня Coffee Porappo (Машэрава, 1) будзе частаваць кавай/гарбатай іі прысмакамі кліентаў, якія прыехалі на роварах. За напоямі трэба будзе прыехаць са сваім шматразавым кубкам альбо выпіваць пачастунак на месцы.

- Прыемна, што з кожным годам колькасць «зімуючых» раварыстаў павялічваецца, - распавядае адна з арганізатараў акцыі ў Беларусі дырэктар Мінскага роварнага таварыства Анастасія Янчэўская. - Каб падтрымаць іх, а таксама «справакаваць» пачаткоўцаў мы ў парнтёрстве з кавярняй Coffee Porappo вырашылі заахвоціць менскіх веласіпедыстаў падбадзёрлівымі напоямі і прысмакамі.

Пры гэтым Анастасія Янчэўская падкрэсліла, што акцыя ў Мінску мае і экалагічную накіраванасць, таму раварыстам не будуць наліваць каву або гарбату ў аднаразавы посуд. Пачастунак трэба будзе выпіць на месцы або папрасіць наліць гарачы напой у свой кубак.

Падобныя акцыі 8 лютага будуць праходзіць таксама ў Гомелі, Брэсце і Магілёве.

Адрас кавярні: пр. Машэрава, 1. Час працы з 8.00 да 23.00.

Беларусь ужо традыцыйна далучаецца да міжнароднай акцыі #winterbiketowork.

Зімовая акцыя «На працу на ровары» праводзіцца ў свеце ў сёмы раз. У мінулым годзе да яе афіцыйна далучыліся 335 беларусаў і наша краіна заняла 12-е месца ў свеце па колькасці ўдзельнікаў.

Мэта міжнароднай зімовай акцыі «На працу на ровары» - нагадаць пра тое, што ровар можа быць паўнавартасным відам транспарту ў любую пару года. Ўдзельнікі і ўдзельніцы мерапрыемствы даюць абяцанне ў гэты дзень паехаць на працу або вучобу на ровары. Для таго каб патрапіць у афіцыйную статыстыку і паказаць, што твой горад і твая краіна сапраўды ездзяць на ровары ўзімку, трэба зарэгістравацца на сайце.

Акцыя «На працу на ровары ўзімку» у Мінску арганізавана Мінскім роварным таварыствам і Цэнтрам экалагічных рашэнняў у партнёрстве з кавярняй Coffee Porappo ў межах кампаніі «Дзелавы ровар» праекту «Гарадскі веларух у Беларусі» пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

Кантакты для прэсы: Таццяна Жарносек pr@bike.org.by, + 37529-3328576 (тэлефон і viber).

http://euprojects.by/blr/news/on-8-february-cyclists-will-get-free-coffee-and-tea-they-will-have-to-use-their-own-cups-though/