Летнік Эўрапейскай школы ў Грузіі

Рэгіён:
13.04.2019

Летнік , які пройдзе 16-30 жніўня – выдатная магчымасьць для 14-18-гадовых беларусаў і беларусак навучыцца дыялёгу і дыпляматыі ды знайсьці сяброў і сябровак з краінаў ЭЗ і Ўсходняга партнэрства. Падаць заяўку анлайн трэба да 30 красавіка. Летнік зьбярэ да 100 маладых людзей для ўдзелу ў розных інтэрактыўных і адукацыйных івэнтах, якія будуць накіраваныя на асьвятленьне эўрапейскіх грамадзянскіх каштоўнасьцяў і разьвіцьцё супрацоўніцтва, узаемаразуменьня паміж культурамі і цярпімасьці сярод моладзі ў краінах ЭЗ і Ўсходняга партнэрства.

belngo.info