Запрашаем на экалагічны кірмаш “У гармоніі з прыродай”

Рэгіён:
11.06.2019

Кірмаш экалагічнай і арганічнай ежы ад беларускіх фермераў пройдзе ў Мінску 22 чэрвеня з 11.00 да 15.00 па адрасе Куйбышэва, 45, “Пясочніца”. Арганізатар - экалагічная ўстанова “Агра-Эка-Культура” пры падтрымцы “Coalition Clean Baltic”.

Сваю прадукцыю прапануюць фермеры з розных куткоў Беларусі. Усіх вытворцаў аб’ядноўваюць арганічныя прынцыпы вырошчвання прадуктаў. Гэта значыць, без ужывання песціцыдаў, штучных мінеральных угнаенняў, з выкарастаннем прынцыпаў вядзення арганічнай гаспадаркі, без шкоды прыродзе і з гарантыяй карысці для здароўя спажыўцоў.

На кірмашы мінчане змогуць набыць экалагічна чыстую зеляніну, гародніну, ягады, мёд, крупы, малочныя прадукты і яйкі. І канешне, калі прадукцыя спадабалася, можна будзе дамовіцца аб пастаўках, бо многія фермеры рэгулярна прывозяць у Мінск сваю прадукцыю некалькі раз на месяц.

Акрамя таго, дзетак і дарослых чакаюць цікавыя і пазнавальныя заняткі ад “дзицячых эка майстэрняў”.

Кожны з наведвальнікаў кірмашу зможа паўдзельнічаць у бясплатнай латэрэі  са смачнымі прызамі ад фермераў: на уваходзе усе атрымаюць квіток з нумарам і змогуць выіграць добры падарунак!

Ганчары прапануюць свае унікальныя вырабы, зробленыя па старадаўніх ганчарных тэхналогіях. Жадаючых чакае майстар-клас па ціску сметанковага масла.

А супрацоўнікі “Агра-Эка –Культуры” пракансультуюць спажыўцоў як выбіраць прадукцыю. Можна будзе бясплатна атрымаць шэраг выданняў па арганічнай гаспадарцы і сумежных тэмах.

“У працэсе нашай дзейнасці мы выявілі, што ў продажы арганічных прадуктаў існуе шэраг праблем,- распавядае старшыня праўлення ЭУ “Агра-Эка-Культура”, кандыдат с/г навук Лана Семенас. “Першая - фермеры не ведаюць, дзе прадаць, другая - спажыўцы не ведаюць, дзе набыць арганічныя прадукты. Таму мы вырашылі арганізаваць серыю кірмашоў у цэнтры горада, дзе вытворцы і спажыўцы маглі б сустрэцца. Частка фермераў мае сертыфікат, дзе паказана, калі і якая арганізацыя іх праверыла і якая прадукцыя сертыфікавана. Акрамя сертыфікаваных фермераў, мы запрасілі дробных вытворцаў з невялікімі гаспадаркамі, якія пакуль не маюць сертыфіката. Але мы іх добра ведаем і можам гарантаваць, што яны карыстаюцца арганічнымі тэхналогіямі і не выкарыстоўваюць пестыцыдаў і мінеральных угнаенняў”.

На гэты год запланавана тры кірмашы. Арганізатары спадзяюцца, што гэта толькі пачатак і арганічны гандаль стане добрай традыцыяй для мінчан.

Падобныя штомесячныя  кірмашы праходзяць ў многіх еўрапейскіх гарадах. Гэта дазваляе людзям набыць якасную прадукцыю, не едучы далека, і падтрымаць фермераў у іх працы на карысць людзям і прыродзе.

ЭУ “Агра-Эка-Культура” на працягу пяці гадоў займаецца адукацыйнай іи асветніцкай дзейнасцю па развіццю устойлівай і арганічнай сельскай гаспадаркі ў Беларусі.

Кантакты арганізатараў: +37529 7760634, +37529 7282930
Агра-Эка-Культура