Канферэнцыя «Тэрыторыя бізнесу: жаночы погляд» у Беларусі
- Мiнск i Мiнская вобласць
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця запрашае вас прыняць удзел у першай нацыянальнай канферэнцыі жанчын-прадпрымальніц у Мінску.
Мерапрыемства арганізавана пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза ў рамках ініцыятывы EU4Business, Швецыі і Фонду для краін з ранняй пераходнай эканомікай. ЕБРР усведамляе, што жанчыны-прадпрымальніцы граюць ключавую ролю ў стварэнні працоўных месцаў і стымуляванні эканамічнага росту. Кіраўніцтва банка цвёрда пераканана ў тым, што стварэнне роўных магчымасцей для жанчын у бізнесе — пытанне, важнае не толькі для гендэрнай роўнасці, але і для эканомікі. Менавіта таму яно прыкладае ўсе намаганні, каб дапамагчы жанчынам-прадпрымальніцам дасягнуць поспеху і стаць больш актыўнымі ў бізнесе.
Вядомыя ў сваіх прафесіях дакладчыцы з суполкі жанчын-прадпрымальніц падзеляцца сваімі ведамі і досведам у пытаннях лідарства, менеджменту, высокіх тэхналогій і інавацый.
Гэтае мерапрыемства не пераследуе ніякіх камерцыйных мэтаў. Фінансуючыя арганізацыі прапануюць ільготную плату за ўдзел.
Даты
07.09.2017, 9:00–18:00
Атрымаць падрабязныя звесткі і зарэгістравацца можна па гэтай спасылцы.
Рэспубліка Беларусь
АДПАВЕДНЫЯ СПАСЫЛКІ
- Еўрапейская сетка падтрымкі прадпрымальніцтва
- Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі
- Генеральны дырэктарат па пытаннях суседства і пашырэння Еўрапейскага Саюза
- Генеральны дырэктарат па пытаннях унутранага рынку, прамысловасці, прадпрымальніцтва і МСП
http://www.eu4business.eu/be/events/kanferencyya-terytoryya-biznesu-zhanochy-poglyad-u-belarusi