Конкурс дзіцячага малюнка
Рэгіён:- Мiнск i Мiнская вобласць
8 сакавіка, трэці год запар, Еўрапейская Камісія пачынае Міжнародны конкурс дзіцячага малюнка на тэму гендарнай роўнасці пад патранатам Бельгійскай прынцэсы Мацільды. Конкурс прапаноўвае дзецям з усяго свету адлюстраваць сваё разуменне гендэрнай роўнасці. Дзеці з краін ЕС абяруць два малюнкі ад кожнага рэгіёна краін-удзельніц, а пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы ў памеры 1000 еўра.
Даты конкурсу:
8 сакавіка 2009 -пачатак конкурсу ва ўсім свеце
15 траўня 2009 -закрыццё конкурсу
23 чэрвеня 2009 - адбор малюнкаў пераможцаў
25 лістапада 2009 - адкрыццё выставы малюнкаў пераможцаў у Марокка
Удзельнічаць могуць школьнікі ўзростам 8-10 год. Малюнак павінен быць выканыны на паперы фармата А-4 і змяшчаць кантактную інфармацыю аўтара на абароце.
Працы павінны быць дасланыя з адзнакай на канверце "конкурс малюнкаў" да 15 траўня 2009 года на адрас Прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі:
вул. Энгельса 34а, Мінск 220030 Беларусь
Больш інфармацыі пра конкурс на сайце Прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі