Конкурс мясцовых ініцыятываў “Будзь здаровы!”
Рэгіён:- Мiнск i Мiнская вобласць
Праграма разьвіцьця ААН у Беларусі ладзіць першы Конкурс мясцовых ініцыятываў “Будзь здаровы!” па прамоўцыі здаровага ладу жыцьця і прафіляктыкі неінфэкцыйных захворваньняў.
Першы этап конкурсу пройдзе ў Магілёўскім і Віцебскім рэгіёнах.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца: некамэрцыйныя арганізацыі, органы мясцовага кіраваньня і самакіраваньня. Удзельнікі мусяць даслаць прапановы па наступных кірунках:
– прасоўваньне здаровага ладу жыцьця сярод мясцовага насельніцтва (скарачэньне спажываньня алкаголю і тытуню, здаровае харчаваньне і фізычная актыўнасьць);
– разьвіцьцё партнэрстваў і супрацоўніцтва некамэрцыйных арганізацыяў, мясцовых органаў кіраваньня (самакіраваньня) і супольнасьцяў, дзяржаўных і камэрцыйных арганізацыяў, прадпрымальнікаў у справе прафіляктыкі неінфэкцыйных захворваньняў і прасоўваньня здаровага ладу жыцьця сярод усіх групаў мясцовага насельніцтва;
– прафіляктыка траўматызму сярод дзяцей і падлеткаў, бясьпечнае асяродзьдзе.
Конкурс ладзіцца з мэтай прафіляктыкі сардэчна-сасудзістых і анкалягічных захворваньняў.
Пераможцы конкурсу атрымаюць сродкі на рэалізацыю ініцыятываў. Максымальны памер фінансаваньня складзе 50 тыс. эўра.
Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна да 11 верасьня даслаць заяўку.
Падрабязную інфармацыю пра конкурс глядзіце па спасылцы.
Паводле by.odb-office.eu
belngo.info