Конкурс праектаў мясцовага разьвіцьця

Рэгіён:
04/23/2017

Фонд разьвіцьця мясцовых супольнасьцяў (CMDF) аднаўляе прыём заявак на фінансаваньне праектаў мясцовага разьвіцьця.

Місіяй Фонду зьяўляецца падтрымка ініцыятываў грамадзянаў, скіраваных на паляпшэньне якасьці жыцьця на мясцовым узроўні ў Беларусі. Фонд вітае разнастайныя віды грамадзянскай актыўнасьці, якая дае на выніку самаарганізацыю, супольныя дзеяньні і станоўчыя зьмены ў супольнасьцях.

Да ўдзелу запрашаюцца: зарэгістраваныя і незарэгістраваныя некамэрцыйныя няўрадавыя арганізацыі, нефармальныя ініцыятывы і грамадзяне.

Працягласьць праекту — да 12 месяцаў.

Памер фінансаваньня залежыць ад спэцыфікі, працягласьці і аб’ёму дзейнасьці праекту. Максымальны памер фінансаваньня аднаго праекту ня можа перавышаць 10,000 даляраў. Сярэдні памер фінансаваньня складае каля 4,000 даляраў.

Заяўкі прымаюцца на сталай аснове. Рашэньне пра падтрымку ці адхіленьне праектных прапановаў прымаюцца Радай Фонду, як правіла, адзін раз у квартал.

Падрабязную інфармацыю пра дзейнасьць Фонду можна паглядзець па спасылцы. З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз эл. адрас ці праз скайп CMDFund.

Фонд разьвіцьця мясцовых супольнасьцяў (CMDF) заснаваны ў 2009 годзе з мэтай разьвіцьця мясцовых грамадзянскіх ініцыятываў у Беларусі. Дзейнасьць CMDF зьдзяйсьняецца некамэрцыйнай арганізацыяй Pact, Inc пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID).

(з рассылкі belngo.info)