Міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Экапартнёрства" ладзіць конкурс фотаздымкаў
Рэгіён:- Мiнск i Мiнская вобласць
12/08/2015
Міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Экапартнёрства" ладзіць конкурс фотаздымкаў на тэму энергазберажэння пад дэвізам "Нават кот ведае...". Удзельнікам прапануецца фатаграфаваць сваіх гадаванцаў у абставінах, дзе яны сваімі паводзінамі сведчаць, як берагчы энергарэсурсы. Апошні дзень прыёму заявак - 12 снежня 2015 года.
ОДБ