Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Нематэрыяльная культурная спадчына: сучасны стан, рызыкі і праблемы захавання і актуалізацыі»

Рэгіён:
09/01/2015

IV Міжнародны форум "Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства"
10-13 лістапада 2015 г., г. Магілёў, Рэспубліка Беларусь

У рамках Міжнароднага форума адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыяс"Нематэрыяльная культурная спадчына: сучасны стан, рызыкі і праблемы захавання і актуалізацыі"

Праблемнае поле канферэнцыі:

- Нематэрыяльная культурная спадчына падчас гістарычнай трансфармацыі сацыякультурнай прасторы.

- Змены фальклорна-абрадавых формаў нацыянальнай культуры і іх сацыяльнай ролі.

- Міжнародны досвед захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны. 

- Выкарыстанне патэнцыялу нематэрыяльнай спадчыны ў сацыяльнай і культурнай інфраструктуры рэгіёна.

- Нематэрыяльная культурная спадчына як рэсурс развіцця культурнага патэнцыялу нацыі і выхаванні будучых пакаленняў.

- Кіраванне працэсам захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны на дзяржаўным і рэгіянальным узроўнях.

Умовы ўдзелу ў Міжнародным форуме

1. Сілкаванне, пражыванне, транспартнае выдаткі па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь удзельнікаў форума  - за кошт арганізатараў форума.
2. Праезд да месца правядзення форума і назад, афармленне віз, медыцынскай страхоўкі ўдзельнікаў форума ажыццяўляецца бокам, якія накіроўвае ўдзельніка.
3. Афіцыйныя мовы зносін удзельнікаў форума: беларуская, руская, ангельская.
4. Усе ўдзельнікі форума забяспечваюцца пакетам дакументаў з інфармацыйна-метадычнымі матэрыяламі.
5. Матэрыялы ўдзельнікаў канферэнцыі будуць апублікаваны ў зборніку і высланы кожнаму аўтару дакладаў пасля выдання.
6. Праграмай форума прадугледжваецца выезды ў рэгіёны Магілёўскай вобласці для азнаямлення з досведам працы ўстаноў культуры і мастацтва па стварэнні прывабнага іміджу рэгіёнаў.
7. Падчас знаходжання ў горадзе Магілёве ўдзельнікам Міжнароднага форума будзе прадстаўлена магчымасць пазнаёміцца са славутасцямі горада, з яго культурным жыццём, наведаць гістарычныя месцы.

Да ўдзелу ў Міжнародным форуме запрашаюцца:

- навукоўцы і адмыслоўцы па вывучэнні фальклору, традыцыйнай культуры;
- кіраўнікі творчых праектаў па захаванні народнай культуры;
- кіраўнікі і адмыслоўцы ўстаноў культуры, адукацыі;
- кіраўнікі і адмыслоўцы дзяржаўных органаў кіравання;
- кіраўнікі і ўдзельнікі фальклорных аматарскіх  і аўтэнтычных калектываў;
- калектывы мастацкай творчасці, асобныя выканаўцы, майстры Рэспублікі Беларусь і краін-удзельніц форума;
- прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.

Для ўдзелу ў форуме неабходна да 10 верасня 2015 года адправіць на электронны адрас арганізатара - установы культуры "Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы" заяўку па ўзору (фармуляр заяўкі гл. тут):

Рэспубліка Беларусь, 212030 г.Магілёў, вул. Першамайская, 10, е-mail: , тэлефон 8-10-375-222-25-35-67; 8-10-375-222-22-99-52, т/факс 25-08-64, з пазнакай: міжнародны форум. 

Да заяўкі прыкладаюцца:·          

- тэксты выступаў (дакладаў) на канферэнцыі (электронны варыянт);    
- копія дакумента, які пацвярджае асобу, у тым ліку і кожнага ўдзельніка калектыву мастацкай творчасці.

Матэрыялы, накіраваныя для ўдзелу ў форуме, не вяртаюцца.

http://nashapamiac.org/archive/viewfullnews?id=284