Навучальны візыт. Дазнайся, як дзейнічаюць польскія НДА
- Замежжа
Падавайся на праграму “Прафэсійная падтрымка ініцыятываў і арганізацыяў у Беларусі”, пераймай досьвед польскіх НДА.
Навучальны візыт прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускіх няўрадавых арганізацыяў ды ініцыятываў – гэта паездка ў Польшчу, з мэтай пазнаёміць беларускіх грамадзкіх лідэраў і лідэрак зь дзейнасьцю польскага няўрадавага сэктару ў сфэрах: грамадзянскай актывізацыі, дыялёгу з уладамі, актывізацыі мясцовых жыхароў да супольных дзеяньняў на лякальным узроўні.
Візыт будзе доўжыцца 7 дзён (21-28 траўня) і будзе складацца з майстар-клясаў (2 дні), трох дзён сустрэч з прадстаўнікамі мясцовага самакіраваньня ды няўрадавых арганізацыяў у розных гарадах Польшчы (ня менш за 7-8 арганізацыяў), удзелу ў грамадзкай акцыі Дзень суседа (1 дзень) і адзін дзень для падвядзеньня вынікаў і размоваў з удзельнікамі.
Удзельнікі і ўдзельніцы змогуць ацаніць, якія аспекты польскага досведу могуць быць выкарыстаныя ў Беларусі ці могуць прадстаўляць сабой натхненьне для разьвіцьця лякальных супольнасьцяў.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх НДА ды ініцыятываў:
— профіль дзейнасьці якіх зьвязаны з грамадзянскай актыўнасьцю, або якія плянуюць заняцца гэтай дзейнасьцю;
— матываваныя, каб атрымаць веды і нарошчваць патэнцыял сваіх ініцыятываў ды арганізацыяў;
— якія займаюцца лякальным разьвіцьцём, разьвіцьцём мясцовых супольнасьцяў і грамадзянскай актыўнасьцю, бяруць удзел у канкрэтных і эфэктыўных справах на карысьць сваёй грамады, у абарону патрэб жыхароў, мабілізуюць іх да сумесных дзеяньняў;
— маюць матывацыю і здольнасьці, каб перадаць досьвед і веды, атрыманыя ў Польшчы, сваім калегам у Беларусі, а таксама выкарыстоўваць у сваёй практыцы.
Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна да 23.00 17 красавіка 2017 г. запоўніць анлайн анкету.
З пытаньнямі адносна візыту, зьвяртайцеся праз эл. адрас: .
Падрабязна гл. http://belngo.info/2017.navuchalny-vizyt-daznajsya-yak-dzejnichayuts-polskiya-nda.html