Па шляху Войшалка: вандроўка Наваградак - Лаўрышава

Рэгіён:
06/17/2015

17-19 ліпеня 2015 г. адбудзецца пешая вандроўка ўздоўж рэчкі Валоўка – ад г. Наваградку да в. Лаўрышава (Наваградзкі р-н, Гарадзенская вобл.). Верагодна, што па Валоўцы і ўздоўж яе пралягаў сярэдневечны шлях паміж Наваградкам і Лаўрышаўскім манастыром, які быў заснаваны ў 1260 г. князем Войшалкам – трэцім вялікім князем Вялікага княства Літоўскага, сынам вялікага князя літоўскага Міндоўга.
 
Вандроўка будзе мець пазнавальна-дасьледчыцкія задачы: лякалізацыя старадаўняга шляху, стварэньне фотаальбому мясцовасьці, гісторыка-археалягічныя назіраньні ды інш.
 
Да ўдзелу запрашаюцца аматары гісторыі, настаўнікі й навучэнцы.
 
Каб прыняць удзел, неабходна зьвязацца з арганізатарам Тэльманам Масьлюковым праз эл. адрас: [email protected]

belngo.info