Мовы

Загаловак

Праграма малых грантаў для Беларусі

Рэгіён:
04/07/2017

Амбасада Нарвэгіі ў Кіеве анансуе праграму малых грантаў для Ўкраіны і Беларусі на 2017 год.

Да ўдзелу запрашаюцца: зарэгістраваныя ўкраінскія, беларускія, нарвэскія або міжнародныя некамэрцыйныя арганізацыі і ўстановы. Заяўнік мае быць юрыдычнай асобай, здольнай да заключэньня юрыдычнага пагадненьня.
 
Прыярытэтныя тэматычныя напрамкі для праектаў у Беларусі:
– Эфэктыўнае кіраваньне;
– Дэмакратычнае разьвіцьцё;
– Правы чалавека.
Праекты, зьвязаныя з эўрапейскай інтэграцыяй і энэргетычнай эфэктыўнасьцю, таксама будуць разгледжаныя.

Максымальная сума гранту для Беларусі складзе 100 000 нарвэскіх кронаў. Тэрмін рэалізацыі праекту: да 12 месяцаў.

Каб прыняць удзел у конкурсе малых грантаў, неабходна да 18 красавіка 2017 г. запоўніць заяўку, далучыць плянавы бюджэт і любыя іншыя адпаведныя дакумэнты і адправіць праз эл. адрас: .

Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.

(З рассылкі belngo.info)