Трэнінг для дзяўчат у Гішпаніі
- Замежжа
16-20 кастрычніка 2017 г. у Гішпаніі адбудзецца трэнінг “EMPOWERING GIRLS: Jump in international youth work”.
Мэта трэнінгу – узмацненьне маладых жанчынаў і забесьпячэньне іх інструмэнтамі для старту ў міжнароднай моладзевай працы.
Акцэнт у навучаньні робіцца на працы з маладымі жанчынамі, якія займаюцца моладзевай працай або выкладчыцамі, якія хацелі б пачаць працаваць на міжнародным узроўні, але маюць патрэбу ў падтрымцы і разуменьні таго, што гэта значыць.
Навучаньне будзе праводзіцца па наступных тэмах:
– Самастойнае пашырэньне правоў і магчымасьцяў;
– Вызначэньне выклікаў, зь якімі сутыкаюцца маладыя жанчыны ў пачатку сваёй міжнароднай працы;
– Інструмэнты для вызначэньня будучых крокаў.
Апошні тэрмін падачы заявак: 24 ліпеня 2017 г.
Праект фінансуецца Erasmus + Youth in Action Programme, адабраным кандыдаткам пакрываюцца ўсе выдаткі.
Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.
Паводле adukacyja.info
(З рассылкі belngo.info)