Узнавая Шагала
- Мiнск i Мiнская вобласць
3 сентября 2017 года в рамках выставки «Марк Шагал. Цвет любви» Национальный художественный музей приглашает всех, кто испытывает интерес к художественному видению Марка Шагала и желает узнать великого мастера поближе, на творческую встречу с Текстом – его самого и о нем, литературным и кинематографическим, пересказанным и прочитанным вслух. На повестке дня нарративы самого Шагала, Максима Танка, Рыгора Бородулина, Валентина Акудовича и других мастеров знака и образа, которым было и есть что сказать.
15:00–16:00. Текст литературный
- Алина Стрелковская (искусствовед, научный сотрудник Национального художественного музея) и Дмитрий Солодкий (заведующий научно-просветительским отделом Национального художественного музея, педагог) читают отрывки из мемуаров Марка Шагала «Моя жизнь».
- Александр Радаев – искусствовед, коллекционер – рассказывает о том, как Марк Шагал познакомился с Максимом Танком, и читает отрывок из дневника последнего.
- Адам Глобус – писатель, художник – делится поэтическими интерпретациями личности Шагала и читает стихи Андрея Хадановича, Валентина Акудовича и Рыгора Бородулина.
16:00–17:30. Текст кинематографический
- Показ документального фильма «Марк Шагал. Цвет любви» (2014 г., 26 мин.), ставшего частью экспозиции одноименной выставки в Национальном художественном.
- Олег Лукашевич и Александр Алексеев – режиссеры фильма и авторы проекта «Наследие Беларуси» – рассказывают о своем опыте «узнавания» Шагала в ходе киносъемок и отвечают на вопросы публики.
Мероприятие пройдет в зале выставки «Марк Шагал. Цвет любви».
Вход по билету в музей: 5 руб. (полный), 2.50 (льготный)
Справки по тел.: (017) 220-22-87,
3 верасня 2017 (нядзеля), 15.00
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Пазнаючы Шагала
3 верасня 2017 года ў рамках выставы “Марк Шагал. Колер любві” Нацыянальны мастацкі музей запрашае ўсіх, хто адчувае цікавасць да мастацкага бачання Марка Шагала і жадае пазнаць вялікага майстра бліжэй, на творчую сустрэчу з Тэкстам – яго самога і пра яго, літаратурным і кінематаграфічным, пераказаным і прачытаным услых. На парадку дня наратывы самога Шагала, Максіма Танка, Рыгора Барадуліна, Валянціна Акудовіча і іншых майстроў знака і вобраза, якім было і ёсць што сказаць.
15.00–16.00. Тэкст літаратурны
• Аліна Стралкоўская (мастацтвазнаўца, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея) і Дзмітрый Салодкі (загадчык навукова-асветніцкага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея, педагог) чытаюць урыўкі з мемуараў Марка Шагала "Маё жыццё".
• Аляксандр Радаеў – мастацтвазнаўца, калекцыянер – распавядае пра тое, як Марк Шагал пазнаёміўся з Максімам Танкам, і чытае ўрывак з дзённіка апошняга.
• Адам Глобус – пісьменнік, мастак – дзеліцца паэтычнымі інтэрпрэтацыямі асобы Шагала і чытае вершы Андрэя Хадановіча, Валянціна Акудовіча і Рыгора Барадуліна.
16.00–17.30. Тэкст кінематаграфічны
• Паказ дакументальнага фільма “Марк Шагал. Колер любві” (2014 г., 26 хвілін), які стаў часткай экспазіцыі аднайменнай выставы ў Нацыянальным мастацкім.
• Алег Лукашэвіч і Аляксандр Аляксееў – рэжысёры фільма і аўтары праекта “Спадчына Беларусі” – распавядаюць аб сваім вопыце “пазнавання” Шагала ў ходзе кіназдымак і адказваюць на пытанні публікі.
Мерапрыемства пройдзе ў зале выставы “Марк Шагал. Колер любві”.
Уваход па білеце ў музей: 5 руб. (поўны), 2.50 (ільготны)
Даведкі па тэл.: (017) 220-22-87,
Национальный художественный музей Республики Беларусь