Валянтэрскi фэст
- Мiнск i Мiнская вобласць
Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запрашае моладзевыя НДА, ініцыятывы, а таксама культурна-адукацыйныя пляцоўкі супольна зладзіць Валянтэрскі фэст 11 жніўня 2017 г.
Мэта мерапрыемства: стварэньне пазытыўнага іміджу валянтэрства сярод маладых людзей, павелічэньне інфарматыўнасьці і вядомасьці моладзевых НДА, ініцыятываў і культурна-адукацыйных пляцовак сярод моладзі.
Каб прыняць удзел у Валянтэрскім фэсьце, неабходна запоўніць анкету, у якой пазначыць, якая валянтэрская дапамога патрэбная арганізацыям. РАДА бярэцца апрацаваць дадзеныя і пачне шукаць валянтэраў і валянтэрак, якія разьмяркуюцца па арганізацыях у залежнасьці ад інтарэсаў і матывацыі і прыедуць дапамагаць.
Заяўкі ад моладзевых НДА прымаюцца да 20 чэрвеня 2017 г.
За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся праз
эл. адрас
ці тэл.: +375 29 6977503 (Каця).
(З рассылкi belngo.info)