Пра апош­нюю вай­ну і пісь­мен­ні­каў

№ 130 (27740)15.07.14.Ак­цыя «Сло­ва клі­ка­ла ў бой», агуль­ная іні­цы­я­ты­ва га­зет «Звяз­да» і «Мін­ская праў­да», Мінск­ага аб­лас­но­га ад­дзя­лен­ня Са­ю­за пісь­мен­ні­каў Бе­ла­ру­сі і Мін­скай аб­лас­ной ар­га­ні­за­цыі Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за жур­на­ліс­таў стар­та­ва­ла на мі­ну­лым тыд­ні, пра­клаў­шы пер­шы шлях па Пу­ха­віч­чы­не. Пра тое, як усё бы­ло, у пад­ра­бяз­нас­цях і эмо­цы­ях — ад удзель­ні­цы пра­ек­та Свят­ла­ны Дзя­ні­са­вай.

Факталогія
 
Са­мы сім­ва­ліч­ны і ўраж­лі­вы факт — у вёс­цы Блонь, у бу­дын­ку ся­дзі­бы Бонч-Асма­лоў­скіх, за­хоў­ва­ец­ца вя­ліз­ная ме­та­ліч­ная скры­ня…
 
— …А гэ­та ку­фар, у якім не­ка­лі ха­ва­лі шрыфт, — кан­ста­туе ды­рэк­тар Пу­ха­віц­ка­га края­знаў­ча­га му­зея Аляк­сандр Пра­но­віч, пры­па­ды­ма­ю­чы крыш­ку. — Са­ма Спі­ры­до­на­ва сю­ды па яго пры­яз­джа­ла.
 
Ма­рыя Спі­ры­до­на­ва, «ра­сій­ская тэ­ра­рыст­ка» па мя­нуш­цы Ртуць, лі­дар пар­тыі ле­вых эсэ­раў, бы­ла звя­за­на з Блон­ню аж­но на па­чат­ку мі­ну­ла­га ста­год­дзя. Пра тое, што ў Бло­ні пры ўдзе­ле ад­на­го з за­сна­валь­ні­каў пар­тыі эсэ­раў Ана­то­ля Во­сі­па­ві­ча Бонч-Асма­лоў­ска­га ство­ра­на сак­рэт­ная дру­кар­ня, бы­ло да­не­се­на ўра­ду ў 1905-м. Але ж гля­дзі, чы­тач, як упіс­ва­юц­ца і гэ­ты шрыфт, і скры­ня з-пад яго ў ідэю на­шай ак­цыі, пры­све­ча­най 70-год­дзю вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ін­шых яе во­ра­гаў — трош­кі больш поз­ніх, чым цар­скі ўрад. «Со сло­вом ос­то­рож­но, как с оружь­ем: и шрифт, и пу­ля — оба из свинца». Які па­эт так на­пі­саў? Мы, між ін­шым, вы­пра­ві­лі­ся ў ванд­роў­ку па Пу­ха­віч­чы­не, каб прай­сці­ся мяс­ці­на­мі, звя­за­ны­мі ад­на­ча­со­ва і з вай­ной, і з пісь­мен­ні­ка­мі. З пісь­мен­ні­ка­мі, якія зда­бы­ва­лі пе­ра­мо­гу ў лю­бым вы­пад­ку свін­цом — не ку­ляй, дык ад­бі­тым на па­пе­ры сло­вам.
 
Пер­шае, ку­ды трап­ля­ем яшчэ да Бло­ні, — ме­ма­ры­яль­ны па­кой Але­ся Ба­чы­лы ў мас­тац­кай га­ле­рэі Мар’­і­най Гор­кі. Да­лей кі­ру­ем­ся мяс­ці­на­мі Яку­ба Ко­ла­са — Таль­ка, Ба­ла­чан­ка, За­гі­бель­ка. Пры­пы­нак «Блуж­скі бор», ме­ма­ры­ял. І па­коль­кі ўвесь час по­бач, па-пер­шае, той са­мы Аляк­сандр Пра­но­віч (не ча­ла­век — эн­цык­ла­пе­дыч­ны да­вед­нік!), а па-дру­гое, мяс­цо­выя края­знаў­цы Бра­ні­слаў Зуб­коў­скі і Мі­ка­лай Гу­рын (асоб­ныя «та­мы» той эн­цык­ла­пе­дыі, на якую па­пе­ры дак­лад­на не хо­піць!), то ін­фар­ма­цыя пра апош­нюю вай­ну і пісь­мен­ні­каў, хоць ча­сам і тэ­ма­тыч­на раз­ве­дзе­ная, лі­ец­ца ў дык­та­фон ра­кой — ня­зму­ша­на і шчы­ра. А «мір­ныя» мес­цы паэ­та, на яко­га зроб­ле­на стаў­ка ў гэ­тай ванд­роў­цы, па­да­юц­ца спле­це­ны­мі з фак­та­мі вай­ны ад­ной ча­роў­най стуж­кай з наз­вай Па­мяць.
 
Пра­но­віч. Таль­ка
 
— Ле­ці­шчаў ра­ней на­огул не бы­ло. Мін­ская ін­тэ­лі­ген­цыя пры­яз­джа­ла на ху­та­ры, зды­ма­ла чыс­тую па­ла­ві­ну ха­ты і жы­ла са­бе спа­кой­на ўсё ле­та, ма­ю­чы, акра­мя жыл­ля, вель­мі тан­нае хар­ча­ван­не — яй­кі, ма­ла­ко, мя­са. Ко­лас у Таль­цы пра­вёў два ле­ты — у 1933-м і 1934-м. Тут ён на ўсё за­бы­ваў­ся. На­ват пі­саць па­кі­даў, асаб­лі­ва ка­лі па­чы­на­лі­ся гры­бы. З за­ка­са­ны­мі шта­ні­на­мі бе­гаў па ле­се, бы­лі вы­пад­кі, ка­лі пры­но­сіў за адзін раз пяць­сот ба­ра­ві­коў.
 
— Ко­лас і ры­бу тут ла­віў. Ад­ной­чы Ан­тон Бя­ле­віч пай­шоў ку­пац­ца з сяб­рам, ка­рэс­пан­дэн­там ра­ён­най га­зе­ты. Ба­чаць: ся­дзіць на бе­ра­зе дзядзь­ка, апра­ну­ты па-ся­лян­ску. Яны раз­дзе­лі­ся — і ў ва­ду. Вы­ку­па­лі­ся, а та­ды той сяб­ра ка­жа: «Ве­да­еш, хто там ся­дзеў? Якуб Ко­лас». Ан­тон так і сеў… Тут Ко­ла­су вель­мі спры­яль­на бы­ло.
 
Аляк­сандр Аляк­санд­ра­віч ці­ка­ва рас­па­вя­дае. Яго, зда­ец­ца, мож­на слу­хаць бяс­кон­ца, абы га­ва­рыў. Ён і га­во­рыць. Што ра­ней ім і не ка­за­лі пра тое, што тут жыў Ко­лас. Што на чы­гу­нач­ным вак­за­ле яны ад­кры­лі па­мят­ную дош­ку ў го­нар гэ­та­га фак­та. Што Мі­хась Кан­стан­ці­на­віч, сын Ко­ла­са, ус­па­мі­наў, як шмат ва­дзі­ла­ся не­ка­лі ра­каў у ра­цэ ля чы­гу­нач­на­га мос­та. І што ў вай­ну тут ад­бы­ла­ся тра­ге­дыя: тры сот­ні яў­рэ­яў рас­стра­ля­лі.
 
Ба­ла­чан­ка, За­гі­бель­ка, Па­рыж. Зуб­коў­скі
 
Бра­ні­слаў Зуб­коў­скі рас­па­вя­дае не менш ці­ка­ва. Аказ­ва­ец­ца, Ко­лас пі­саў тут «На ро­ста­нях». І Лынь­коў тут бы­ваў…
 
— …А ў 1938 го­дзе пры­ехаў Ян­ка Ку­па­ла. Праў­да, не зу­сім сю­ды, а трош­кі да­лей — ту­ды, дзе ў нас Вус­це, за тры з па­ло­вай кі­ла­мет­ры ад­сюль. Там і ця­пер жы­ве жан­чы­на, якая па­мя­тае Ко­ла­са і тое, як ён пры­маў Іва­на Да­мі­ні­ка­ві­ча. У яе на­ват і аль­бом ёсць. Гэ­та ў Пад­бя­рэж­жы.
 
Я на­гі­на­ю­ся, каб са­рваць лу­га­вую гваз­дзіч­ку, дзя­во­чую траў­ку. «Бу­дзе за­кла­дач­ка ў кніж­ку», — ду­маю. Бра­ні­слаў Зуб­коў­скі звяр­тае на гэ­та ўва­гу, так­са­ма зры­вае коль­кі сцяб­лі­нак і вы­гі­нае ў «ар­ку».
 
— А дзе­ці не­ка­лі ста­ві­лі та­кую вось за­га­рад­ку з тра­вы, і ка­лі Ко­лас пры­яз­джаў, яны яго, ду­рэ­ю­чы, не пус­ка­лі. Та­ды ён вы­хо­дзіў з ма­шы­ны і адо­рваў іх цу­кер­ка­мі. Дзя­цей ён ве­даў тут усіх. Уво­гу­ле, усіх у вёс­цы ве­даў. Лю­біў аб­шчац­ца.
 
Бра­ні­слаў Аляк­санд­ра­віч ста­віць на гэ­тае сло­ва та­кі ад­мыс­ло­вы на­ціск, та­кі сім­па­тыч­ны ак­цэнт, што дзе ж ты па­сме­еш зра­біць пе­ра­клад.
 
— Ко­лас тут бы­ваў час­та, — за­дум­лі­ва пра­маў­ляе Зуб­коў­скі. — Я пі­саў пра гэ­та кні­гу «Ча­му За­гі­бель­ка лепш Па­ры­жа»…
 
— І ча­му?
 
— Так вый­шла, што не­як ад­ра­зу пас­ля Су­свет­на­га кан­грэ­су мі­ру ў Па­ры­жы су­стрэў Ко­лас Кра­пі­ву і ка­жа туж­лі­ва: «Так мя­не цяг­не ў Вус­це, так хо­чац­ца па­быць у тых мяс­ці­нах». Кра­пі­ва яму: «А яшчэ б ты дзе ха­цеў па­быць?» — «У За­гі­бель­цы», — ад­каз­вае Ко­лас. Узяў та­ды Кан­драт Кра­пі­ва ды на­пі­саў эпі­гра­му: «Быў я ў Па­ры­жы на кан­грэ­се — то ў За­гі­бель­цы, бра­це, лепш: гры­боў ня­ма ў Бу­лон­скім ле­се, а ў Се­не — хоць бы адзін лешч». А пра Ба­ла­чан­ку і ўво­гу­ле Пу­ха­віч­чы­ну ў Ко­ла­са ёсць дзе­сяць вер­шаў. Лю­біў ён наш край…
 
Ня­ма ўжо той вё­сач­кі, дзе Ко­лас ле­та­ваў у 1937-м і 1938-м. Пяць хат бы­ло ў ёй та­ды. А по­тым ён пе­ра­браў­ся ў ін­шую мяс­цін­ку. І на­ват вы­пі­саў са­бе сто ку­боў ле­су, каб па­бу­да­ваць да­чу. Ды пе­ра­шко­дзі­ла вай­на…
 
Гу­рын. Блуж­скі бор
 
Аў­то­бус­ны пры­пы­нак «Блуж­скі бор», спра­ва ад пры­пын­ку — ме­ма­ры­ял. Спы­ня­ем­ся, па­ды­хо­дзім, да­вед­ва­ем­ся: у гэ­тых кра­ях дзей­ні­чаў Пу­ха­віц­кі пад­поль­ны рай­кам пар­тыі і кам­са­мо­ла на ба­зе пар­ты­зан­скай бры­га­ды «По­лы­мя». Ме­ма­ры­ял уста­ноў­ле­ны ў 1970-я.
 
— Тут рэч­ка Ба­ла­чан­ка — і вёс­ка на­зы­ва­ец­ца Ба­ла­чан­ка. Яна бы­ла цал­кам спа­ле­на нем­ца­мі, — га­во­рыць Мі­ка­лай Гу­рын. — Пар­ты­за­ны не­як аб­стра­ля­лі ня­мец­кі ба­таль­ён, што ехаў з Мар’­і­най Гор­кі з ву­чэб­ны­мі мэ­та­мі. Дык нем­цы ад­помс­ці­лі — спа­лі­лі і Ба­ла­чан­ку, і Ба­ло­чу, і Ма­як. За су­вязь з пар­ты­за­на­мі шмат на­шых лю­дзей за­гі­ну­ла ў Трас­цян­цы. Рас­ка­жу вам та­кі вы­па­дак, звя­за­ны з Таль­кай і Блу­жай. На пе­ра­го­не па­між гэ­ты­мі вёс­ка­мі пар­ты­за­ны спус­ці­лі цяг­нік пад ад­хон. Зда­ры­ла­ся гэ­та ў дзя­жур­ства ад­на­го на­ша­га се­ля­ні­на, пры­зна­ча­на­га нем­ца­мі аб­ход­чы­кам і кант­ра­лё­рам чы­гун­кі. Ён і не за­ўва­жыў, як пар­ты­за­ны пад­кла­лі тую мі­ну. А пас­ля зда­рэн­ня па­чуў з-пад аб­лом­каў стогн і вы­цяг­нуў нем­ца.
 
Вы­ра­та­ваў во­ра­га, ка­жу­чы пра­сцей. Нем­цы яго ха­це­лі рас­стра­ляць, бо так і не па­ве­ры­лі, што не меў ён да­чы­нен­ня да той мі­ны, але вы­ра­та­ва­ны за­сту­піў­ся — і се­ля­ні­ну па­кі­ну­лі жыц­цё. Да­лей ён улад­ка­ваў­ся пра­ца­ваць у канц­ла­гер: ва­зіць ва­ду ў боч­цы. Дык ён ту­ды, у ла­гер, ва­ду пры­вя­зе, а на­зад — ча­ла­ве­ка вы­ве­зе. Шас­ця­рых так вы­ра­та­ваў. Але нем­цы яго вы­са­чы­лі, зла­ві­лі — і ў той жа ла­гер. У вы­ні­ку рас­стра­ля­лі… Вось пра та­кіх лю­дзей я збі­раю ма­тэ­ры­я­лы і пі­шу кні­гі. Мя­не ўжо не­ад­на­ра­зо­ва за­пра­ша­лі ў Гам­бург на кан­фе­рэн­цыі. У жніў­ні зноў па­еду. Нем­цам мае да­сле­да­ван­ні так­са­ма вель­мі ці­ка­выя.
 
 
19 ліпеня 2014