«Лю­дзі ў та­кім шо­ку — на­ват не ве­да­юць, ча­го пра­сіць…»

№ 150 (27760) 12.08.14.Чыр­во­ны Крыж збі­рае ах­вя­ра­ван­ні для ўкра­ін­скіх бе­жан­цаў.

З-за ба­я­вых дзе­ян­няў ва Укра­і­не прос­тыя лю­дзі вы­му­ша­ныя па­кі­даць свае да­мы. Бе­ла­рус­кае та­ва­рыст­ва Чыр­во­на­га Кры­жа аб­вяс­ці­ла пра збор ах­вя­ра­ван­няў для ака­зан­ня гу­ма­ні­тар­най да­па­мо­гі ўкра­ін­цам, якія шу­ка­юць пры­тул­ку ў на­шай кра­і­не.
 
Да па­за­мі­ну­ла­га го­да асноў­ную коль­касць бе­жан­цаў у Бе­ла­ру­сі скла­да­лі аф­ган­цы, ле­тась асноў­ны па­ток бе­жан­цаў па­сту­паў з Сі­рыі, сё­ле­та — з Укра­і­ны, у асноў­ным з Лу­ган­скай і Да­не­цкай аб­лас­цей, — ка­жа пер­шы на­мес­нік ге­не­раль­на­га сак­ра­та­ра Бе­ла­рус­ка­га та­ва­рыст­ва Чыр­во­на­га Кры­жа Мі­ка­лай Анд­рэ­еў.
 
У апош­нія ме­ся­цы ў ад­дзя­лен­ні Чыр­во­на­га Кры­жа кож­ны дзень звяр­та­юц­ца пры­клад­на 6-8 сем’­яў з Укра­і­ны з прось­бай аб да­па­мо­зе. Зра­зу­ме­ла, што асноў­ную да­па­мо­гу ім бу­дзе аказ­ваць дзяр­жа­ва, тым больш што шэ­раг між­на­род­ных экс­пер­таў лі­чаць, што Бе­ла­русь ства­ры­ла леп­шыя ўмо­вы ся­род кра­ін СНД па раз­гля­дзе ста­ту­су бе­жан­ца, да­дат­ко­вай аба­ро­не і ін­тэ­гра­цыі асоб, якія атры­ма­лі гэ­ты ста­тус. Але ця­пер гэ­тым лю­дзям трэ­ба прос­та вы­жыць. У кож­на­га з іх свая гіс­то­рыя, свая тра­ге­дыя, свае слё­зы.
 
— Мно­гія ствараюць ура­жан­не лю­дзей, за­гна­ных у кут, — рас­па­вя­дае са­вет­нік па ін­тэ­гра­цыі БТЧК Воль­га Валажынская. — Яны зна­хо­дзяц­ца ў на­столь­кі не­зра­зу­ме­лай сі­ту­а­цыі, што не­ка­то­рыя на­ват не ве­да­юць, ча­го па­пра­сіць!
 
Уя­ві­це са­бе лю­дзей, якія жы­лі нар­маль­ным жыц­цём, у іх бы­лі ква­тэ­ры, да­мы, ма­шы­ны, лю­бі­мыя свой­скія жы­вё­лы… Не­ка­то­рыя па­зба­ві­лі­ся ўся­го гэ­та­га лі­та­раль­на ў ад­ну се­кун­ду, пас­ля ад­ной бам­бёж­кі.
 
Вось 27-га­до­вая Ма­ры­на, якая пры­еха­ла ў Мінск ад­на на­пя­рэ­дад­ні ро­даў. Ця­пер яна на­ра­дзі­ла — і ёй па­трэб­ны дзі­ця­чае хар­ча­ван­не і пам­пер­сы. Вось Ак­са­на, ма­ма-адзі­ноч­ка, пры­еха­ла ў Бе­ла­русь з ма­лень­кім дзі­цем, яко­му ня­ма яшчэ і двух га­доў. Яна га­то­вая пра­ца­ваць, дзі­ця ха­це­ла б ад­даць у дзі­ця­чы сад. Але ў яе ня­ма з са­бой на­ват ка­ляс­кі, каб ва­зіць яго.
 
Ка­ля двух тыд­няў та­му ў та­ва­рыст­ва Чыр­во­на­га Кры­жа звяр­нуў­ся мін­ча­нін. Да яго пры­еха­лі па­жы­лыя баць­кі з Лу­ган­ска. У да­ро­зе ў баць­кі ад­бы­ло­ся ўсклад­нен­не хра­ніч­най хва­ро­бы, і тут у Мін­ску яго тэр­мі­но­ва пра­апе­ры­ра­ва­лі: ам­пу­та­ва­лі на­гу. Дзе жыць яго баць­кам і як іх пра­кар­міць, сын вы­ра­шыць сам. Ён на­ват не пра­сіў да­па­маг­чы з гра­шы­ма, хоць за апе­ра­цыю прый­шло­ся за­пла­ціць ка­ля 17 млн руб­лёў, і ні­чо­га тут не зро­біш: яго па­жы­лы баць­ка з’яў­ля­ец­ца гра­ма­дзя­ні­нам Укра­і­ны, а ме­ды­цын­скія па­слу­гі для за­меж­ных гра­ма­дзян у нас плат­ныя. Муж­чы­на па­пра­сіў у Чыр­во­на­га Кры­жа толь­кі ін­ва­лід­ную ка­ляс­ку, каб мець маг­чы­масць за­браць баць­ку са шпі­та­ля пас­ля вы­піс­кі. Чыр­во­на­му Кры­жу ўда­ло­ся яму да­па­маг­чы, а яшчэ та­ва­рыст­ва на­кі­ра­ва­ла ў Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя ха­дай­ніц­тва з прось­бай знай­сці маг­чы­масць зні­зіць пла­ту за ля­чэн­не.
 
Вя­до­ма, боль­шасць укра­ін­цаў пры­яз­джае ў Бе­ла­русь да сва­я­коў аль­бо да зна­ё­мых. Мно­гія атрым­лі­ва­юць да­звол на пра­ца­ўлад­ка­ван­не і па­чы­на­юць пра­ца­ваць у кал­га­сах, на за­во­дах. Мне рас­па­вя­лі, што ад­на ўкра­ін­ка ўлад­ка­ва­ла­ся мед­сяст­рой у мін­скую па­лі­клі­ні­ку. Атры­ман­не спе­цы­яль­на­га да­зво­лу для пра­цы — скла­да­насць хут­чэй для най­маль­ні­ка: ме­на­ві­та яму да­во­дзіц­ца гэ­тым зай­мац­ца, а не са­мо­му ча­ла­ве­ку. Але най­маль­ні­кі ідуць на­су­страч лю­дзям. Хоць ёсць вы­пад­кі і скла­да­ней­шыя: у не­ка­то­рых укра­ін­цаў на­ват ня­ма з са­бой ні­я­кіх да­ку­мен­таў. Шмат хто ка­жа, што іх да­мы раз­бу­ра­ны. Хто па­спеў штось­ці сха­піць з са­бой, той па­спеў… Паў­стае пы­тан­не дып­ло­маў. Дзя­цей трэ­ба ўлад­коў­ваць у шко­лу, а да­ку­мен­таў на іх зноў жа, ня­ма…
 
Мно­гія бе­ла­ру­сы тэ­ле­фа­ну­юць і ці­ка­вяц­ца, як яны мо­гуць да­па­маг­чы ўкра­ін­скім бе­жан­цам.
 
— Лю­дзі хо­чуць унес­ці свой уклад, быць да­тыч­ны­мі да доб­рай спра­вы, — ка­жа Воль­га Ва­ла­жын­ская. — Да нас пры­хо­дзяць і жан­чы­ны, і муж­чы­ны, пры­чым са­ма­га роз­на­га ўзрос­ту — ад ма­ла­дых дзяў­чат да ба­буль. Пры­но­сяць воп­рат­ку, зуб­ную па­сту, пам­пер­сы, у рэ­гі­ё­нах — пра­дук­ты. Ад­на 84-га­до­вая ба­бу­ля ня­даў­на па­тэ­ле­фа­на­ва­ла і ска­за­ла, што яна не ў ста­не са­ма пры­ехаць, але ха­це­ла б да­па­маг­чы. На­шы ва­лан­цё­ры пад’­еха­лі да яе і за­бра­лі сум­ку з рэ­ча­мі, якія яна пад­рых­та­ва­ла.
 
Не­ка­то­рыя га­то­вы бяс­плат­на даць пры­ту­лак — пра­па­ну­юць па­жыць у іх у ква­тэ­ры або на да­чы. Зра­зу­ме­ла, што гэ­та ча­со­вае ра­шэн­не праб­ле­мы, але ця­пер для не­ка­то­рых бе­жан­цаў яно мо­жа стаць лё­са­вы­зна­чаль­ным.
 
Су­пра­цоў­ні­кі Чыр­во­на­га Кры­жа пры­ма­юць кан­сер­вы, кру­пы — пра­дук­ты, якія доў­га не псу­юц­ца. Рэ­чы зда­ваць у хім­чыст­ку не­аба­вяз­ко­ва, тлу­ма­чаць яны. Да­стат­ко­ва, іх прос­та па­мыць.
 
Але ўсё ж лепш пе­ра­лі­чыць гро­шы на спе­цы­яль­ны ра­ху­нак, на­ват са­мую ма­лень­кую су­му. «Бо не заў­сё­ды тое, што вы пры­нес­лі, ад­пра­віц­ца ад­ра­са­там, — пад­крэс­лі­вае стар­шы­ня Мін­скай га­рад­ской ар­га­ні­за­цыі Чыр­во­на­га Кры­жа Але­на Фадзе­е­ва. — Спра­ва ў тым, што вы мо­жа­це пры­нес­ці рэ­чы для ўкра­ін­цаў, але на­шы су­пра­цоў­ні­кі ін­шы раз прос­та не па­спя­ва­юць на­ват ад­клас­ці іх у бок: у ар­га­ні­за­цыю тут жа мо­жа за­ві­таць бомж і за­браць усё, што яму прый­шло­ся да­спа­до­бы — і на­шы ра­бот­ні­кі не мо­гуць яму ў гэ­тым ад­мо­віць. А гро­шы ўжо дак­лад­на пой­дуць на па­трэ­бы ўкра­ін­скіх бе­жан­цаў».
 
Свят­ла­на Бусько.
 
Гра­шо­выя ах­вя­ра­ван­ні ад на­сель­ніц­тва, ар­га­ні­за­цый і прад­пры­ем­стваў Бе­ла­ру­сі ўсіх фор­маў улас­нас­ці мож­на пе­ра­лі­чыць на раз­лі­ко­вы ра­ху­нак 3015740099012 ЦБП №539 ААТ «Бел­ін­вест­банк», БІК (МФО) 153001739, код 739 УНП 100265026, атры­маль­нік «Бе­ла­рус­кае Та­ва­рыст­ва Чыр­во­на­га Кры­жа» з аба­вяз­ко­вай па­мет­кай «Да­па­мо­га Укра­і­не».
 
Вы так­са­ма мо­жа­це ад­пра­віць SMS на ка­рот­кі ну­мар 553 у на­ступ­ным вы­гля­дзе: 501 пра­бел — су­ма ах­вя­ра­ван­ня.
 
Да­рэ­чы
 
Да 30 дзён мож­на зна­хо­дзіц­ца ў на­шай кра­і­не без рэ­гіст­ра­цыі. Па за­кан­чэн­ні гэ­та­га тэр­мі­ну не­аб­ход­на за­рэ­гіст­ра­вац­ца ў пад­раз­дзя­лен­ні па гра­ма­дзян­стве і міг­ра­цыі па мес­цы жы­хар­ства.
 
У ад­па­вед­нас­ці з па­тра­ба­ван­ня­мі арт. 39 За­ко­на Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «Аб пра­ва­вым ста­но­ві­шчы за­меж­ных гра­ма­дзян і асоб без гра­ма­дзян­ства ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь» тэр­мін ча­со­ва­га зна­хо­джан­ня гра­ма­дзян Укра­і­ны ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь не мо­жа пе­ра­вы­шаць 90 су­так за паў­год­дзе і 180 су­так за ка­лян­дар­ны год.
 
Ка­лі на мо­мант за­кан­чэн­ня гэ­тых тэр­мі­наў тэр­мін ча­со­ва­га зна­хо­джан­ня не пра­цяг­ну­ты або не атры­ма­ны да­звол на ча­со­вае ці на па­ста­ян­нае пра­жы­ван­не, ін­ша­зе­мец аба­вя­за­ны вы­ехаць з Бе­ла­ру­сі. Да­рэ­чы, пра­ца­ўлад­ка­ван­не аль­бо ўз’яд­нан­не са сва­я­ка­мі — да­стат­ко­выя пад­ста­вы, каб за­кон­на за­стац­ца ў Бе­ла­ру­сі для ча­со­ва­га пра­жы­ван­ня або на па­ста­ян­нае мес­ца жы­хар­ства.
 
 
15 жніўня 2014