Інтэрнэт-курс для настаўнікаў

Парк высокіх тэхналёгіяў і карпарацыя Google запусьцілі бясплатны інтэрнэт-курс для настаўнікаў “Базавыя сэрвісы для адукацыі”. Першыя заняткі прайшлі ў вучэбным цэнтры Парка высокіх тэхналёгіяў у Менску, а таксама на базе ІТ-акадэміяў у Лідзе й Наваполацку.
 
У ходзе інтэрнэт-курсу экспэрты падзеляцца са слухачамі новымі ўменьнямі й навыкамі, а слухачы, у сваю чаргу, змогуць абмяняцца вопытам з калегамі з усяго сьвету. У пэдагогаў будзе магчымасьць даведацца, як іншыя настаўнікі арганізуюць праверку хатніх работ дзякуючы Google Drіve, выкарыстоўваюць Google-мапы, кантактуюць з вучнямі ды іх бацькамі праз плятформы Google, разам з класам абмяркоўваюць творы мастацтва, прадстаўленыя ў Акадэміі культуры Google, і г.д. Мэта курсу – паказаць, як з дапамогай інтэрнэт-сэрвісаў можна індывідуалізаваць працэс навучаньня, абудзіць у вучняў інтарэс да ведаў і спрасьціць задачы па правядзеньні ўрокаў.
 
Каб запісацца на курс, неабходна зарэгістравацца ў якасьці слухача на сайце.
 
Апошні тэрмін падачы заявак: 19 сьнежня 2014 г.
 
Паводле www.nastaunik.info

belngo.info
 

17 снежня 2014