Пра партал

Базы дадзеных

Грамадскія аб’яднанні (ГА)
У базе змешчана падрабязная інформація пра беларускія ГА. Усе арганізацыі падзелены па накірунак дзейнасці (21 накірунак). Падчас пошуку, адзначце накірунак, які Вас цікавіць. Калі накірунак дзейнасці Вам невядомы, адзначце поле «Усе ГА спісам».

Пошук можна весці па назве арганізацыі, прозвішчу кіраўніка, электроннай пошце, іншым ключавым словам. Пошук ГА можна весці па-беларуску і па-англійску.

Фонды
У базе змешчана інформація пра фонды, якія падтрымліваюць дзейнасць ГА.  Для пошука фонда адзначце адпаведны накірунак дзейнасці. Пошук можна весці па назве фонда, прозвішчу кіраўніка, электроннай пошце, іншым ключавым словам. Пошук фондаў можна весці па-беларуску і па-англійску.

Праекты
У гэтым раздзеле Партала можна пазнаёміцца з праектамі беларускіх ГА. Праекты прадстаўлены па накірунках:

У гэтым разделе таксама размешчана выданне БРГА «Аб’яднаны шлях» 2002 года «Тое, што прынесла плён (10 паспяховых праектаў ГА ў Беларусі»).

Маніторынг
Задача гэтага раздзела:

  • комплексная ацэнка асноўных параметраў ГА Рэспублікі Беларусь;
  • выяўленне праблемных зон беларускага трэцяга сектара;
  • прыцягненне ўвагі дзяржаўных структур, фондаў, грамадскасці да ГА;
  • спрыяць стварэнню пазітыўнага іміджа беларускіх ГА;
  • развіваць узаемадзеянне паміж ГА;
  • даваць прагноз развіцця ГА.

У гэтым раздзеле можна таксама весці пошук на беларускай і рускай мовах.

Прэса (маніторынг беларускай прэсы)
У гэтым раздзеле размешчаны анатацыі артыкулаў з беларускіх газет пра дзейнасць беларускіх ГА і міжнародных структур, якія працуюць у нашай краіне.

Для таго каб пазнаёміцца з анатацыямі артыкулаў ці артыкуламі з газеты, неабходна націснуць на назву газеты.

У гэтым раздзеле можна весці пошук на беларускай і рускай мовах.

Маніторынг беларускіх газет БРГА «Аб’яднаны шлях» пачала ў кастрычніку 1996 года. У раздзеле адлюстравана дзейнасць беларускага трэцяга сектара на нацыянальным і рэгіянальным узроўні. База дадзеных прэс-маніторынгу налічвае больш за 70 000 артыкулаў з 35 нацыянальных і рэгіянальных газет. На партале змяшчаецца толькі выбраныя артыкулы. Зацікаўленыя ў дадатковай інфармацыі могуць звяртацца ў офіс БРГА «Аб’яднаны шлях». Зараз манітарыруюцца наступныя газеты:

Па розных абставінах маніторынг некаторых газет быў спынены, але артыкулы з іх таксама можна знайсці на партале. Гэта такія газеты як:

Трэці сектар

Навіны
У раздзеле размешчана інфармацыя з жыцця беларускіх ГА і ГА замежжа.

Мэнэджмэнт

У разделе размешчана наступная інфармацыя:

  • прынцыпы кіравання ГА;
  • напісанне праектных прапаноў;
  • пошук фінансавання;
  • кіраванне персаналам і валанцёрамі;

Права
У гэтым раздзеле размешчана прававая інфармацыя, падрыхтаваная юрыстамі дзяржаўнага, камерцыйнага і некамерцыйнага сектароў. Інфармацыя тычыцца пытанняў стварэння і дзейнасці ГА у Рэспубліцы Беларусь.

Раздзел месціць наступную інфармацыю:

  • прыкладны устаў ГА;
  • рэгістрацыя ГА;
  • правы і абавязкі ГА;
  • справаводства у ГА;
  • ліквідацыя ГА;
  • навіны заканадаўства, якія тычацца ГА;
  • іншае.

Праграмы і конкурсы
Раздзел змяшчае інфармацыю пра конкурсы, праграмы, семінары, сустрэчы для ГА. Тут размешчана інфармацыя пра магчымасці атрымання стыпедый для навучання.

Аб’яднаны шлях

Пра нас
У раздзеле змешчана інфармацыя пра Беларускую рэспубліканскую грамадскую арганізацыю «Аб’яднаны шлях» (БРГА «Аб’яднаны шлях»).

Выданні
У раздзеле размешчана інфармацыя пра выданні БРГА «Аб’яднаны шлях».

Праграмы
Раздзел змяшчае інфармацыю пра праграмы і праекты БРГА «Аб’яднаны шлях». Адным з праектаў БРГА «Аб’яднаны шлях» з’яўляецца Партал www.ngo.by

Міністэрства Юстыцыі інфармуе
Ў раздзеле змешчана інфармацыя, атрыманая з  Дэпартамента грамадскіх аб’яднанняў Міністэрства Юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Фонд па панядзелках
Кожны панядзелак у гэтым раздзеле з’яўляецца інформацыя пра новы фонд, у які можна звярнуцца за фінансавай падтрымкай.

Кансультацыі
Тут можна задаць пытанне юрысту БРГА «Аб’яднаны шлях» ці каардынатару праграм.