Новая жанчына новаму тысячагоддзю

Гэта праграма ўключае семінары для жанчын па развіцці эфектыўных камунікатыўных навыкаў. БРГА Абяднаны шлях прапанаваў гэту ініцыятыву ў 1999 годзе. Праграма разлічана на жанчын, якія працуюць у трэцім сектары і складаюць значную частку актывістаў беларускіх грамадскіх абяднанняў. Семінары накіраваны на развіццё лідэрства і ўпэўненасці жанчын у сабе. Трэнеры сканцэнтроўваюць увагу ўдзельнікаў на такіх пытаннях, як прадухіленне і вырашэнне канфліктаў, майстэрства весці перамовы, жаночае лідэрства: цяжкасці і магчымасці.