Завочная кампутарная школа Клік

Гэта школа зяўляецца новай формай кампутарных курсаў, што была створана з мэтай павелічэння колькасці дасведчаных карыстальнікаў кампутара сярод прадстаўнікоў грамадскіх абяднанняў.

Гэта праграма накіравана на жыхароў маленькіх гарадоў і вёсак, якія не могуць наведваць вячэрнія курсы. Праграма складаецца з некалькіх этапаў:

І.

Распрацоўка анкеты для збору інфармацыі аб узроўні ведаў і жаданняў зацікаўленых людзей, а таксама тэхнічных магчымасцях;

Улічваючы патрэбы і магчымасці перспектыўных студэнтаў, спецыяліст па кампутарах БРГА Абяднаны шлях падрыхтаваў дапаможнікі для завочных курсаў;

Студэнты атрымліваюць заданне для выканання на працягу 1-го месяца, якое дасылаюць па пошце ў БРГА Абяднаны шлях для ацэнкі.

Калі тэст выкананы добра, студэнт атрымлівае наступнае заданне. Пры неабходнасці спецыяліст па кампутарах кансультуе па тэлефоне, электроннай ці звычайнай пошце.

ІІ.

Студэнтаў, якія паспяхова выконвалі заданні запрашаюць на 2-дзённыя заняткі ў Мінск. Пад час гэтых заняткаў яны замацоўваюць свае веды і вывучаюць новыя праграмы, асновы Інтэрнет.