Бібліятэка БРГА Абяднаны шлях

Бібліятэка БРГА Абяднаны шлях зяўляецца даступнай крыніцай інфармацыі для ўсіх арганізацый, устаноў і прыватных асоб.

Фонд бібліятэкі налічвае 2034 беларускіх і замежных выданняў. БРГА Абяднаны шлях пастаянна папаўняе, паляпшае і развівае гэты інфармацыйны рэсурс.

Цэнтр развіцця грамадскіх арганізацый БРГА Абяднаны шлях павялічвае фонды сваёй бібліятэкі і мадэрнізуе іх сістэматызацыю і ўлік. Даведнікі НДА і іншыя выданні рэсурсных цэнтраў Усходне— і Цэнтральнаеўрапейскіх НДА, значна пашыраюць выбар інфармацыйных крыніц для нашых кліентаў.

Рэгулярнае папаўненне бібліятэкі перыёдыкай стала магчымым дзякуючы падпісцы на шматлікія мясцовыя і замежныя перыядычныя выданні, якія акрамя іншага асвятляюць дзейнасць грамадскіх абяднанняў.

Бібліятэка ўтрымлівае кнігі па менеджменце НДА, стратэгічным планаванні, арганізацыйным развіцці, практычнай псіхалогіі, камунікацыі, менеджменце персаналу.

Шэраг матэрыялаў па дзейнасці НДА быў атрыманы ад Еўрапейскага Цэнтра Фондаў, замежных фондаў і НДА. Міжнародныя і Еўрапейскія непрыбытковыя арганізацыі (ЕЦФ, УВКБ ААН, ПРААН, United Way International і г.д.), якія займаюцца выдавецкай дзейнасцю, ахвяруюць для бібліятэкі даведнікі, бюлетэні, справаздачы, пакеты матэрыялаў для трэнінгаў і г.д.

Партнёрскія грамадскія арганізацыі БРГА Абяднаны шлях у краінах СНД і Цэнтральнай і Усходняй Еўропе таксама зрабілі свой унёсак у папаўненне бібліятэкі.

Выданні ў яе фондзе размеркаваныя па наступных раздзелах:

1. Даведнікі грантадаўчых арганізацый;

2. Даведнікі замежных грамадскіх абяднанняў і краін СНД;

3. Гадавыя справаздачы і іншыя выданні грантадаўчых арганізацый;

4. Гадавыя справаздачы і іншыя выданні замежных грамадскіх абяднанняў і краін СНД;

5. Выданні беларускіх грамадскіх абяднанняў;

6. Папкі прэс-маніторынга;

7. Выданні ААН і УВКБ ААН;

8. Выданні БРГА Абяднаны шлях;

9. Менеджмент НДА

                                 9.1. Лідарства;

                                 9.2. Чалавечыя рэсурсы;

                                 9.3. Праца з валанцёрамі;

                                 9.4. Вырашэнне канфліктаў;

                                 9.5. Юрыдычныя аспекты дзейнасці НДА;

                                 9.6. Справаводства;

                                 9.7. Стратэгічнае планаванне;

                                 9.8. Пошук фінасавання і напісанне праектнай прапановы;

                                 9.9. Кіраванне праектам;

10. Інтэрактыўныя методыкі навучання;

11. Правы чалавека, правы жанчын, правы меншасцяў;

12. Абарона навакольнага асяроддзя;

13. Грамадзянская супольнасць.

Карыстальнікі бібліятэкі могут знайсці ўсе неабходныя выданні пры дапамозе электроннага каталога, пошук у якім можна весці па назве, даце публікацыі, прозвішчы аўтара, мове выдання і інш.