Конкурс праектаў для моладзевых НДА

Рэгіён:
02/15/2017

“Ініцыятыва моладзевага супрацоўніцтва” прадастаўляе магчымасьць моладзі з розных краінаў рэалізаваць свае ідэі, праекты разам.

Крытэры для заявак:
–  Тэматыка праекта мае ахопліваць любую з абласьцей: устойлівае разьвіцьцё, пэрспэктывы для моладзі, недыскрымінацыя, лідэрства, арганізацыйнае разьвіцьцё, адвакатаваньне;

–  Выканаўцамі праекту маюць быць дзьве моладзевыя няўрадавыя арганізацыі і / або НДА з арганізаванымі моладзевымі групамі зь дзьвюх краінаў (адна арганізацыя павінна быць з краіны, якая ўключаная ў DAC-list);

–  Арганізацыя-заяўнік павінна быць сябрам LSU (Швэцыя) або сяброўскай арганізацыяй партнэра LSU: RADA (Беларусь), YETT (Зімбабвэ), YAK (Кенія), YAP (Ліван), GOformembers (Турцыя) або NYC (Бірма). Для атрыманьня кантактнай інфармацыі аб партнэрскіх арганізацыяў ЛСЮ, можна зьвярнуцца да Sara Ekenbjörn (). Іншая арганізацыя-партнэр па праекце можа быць не зьвязаная з гэтымі арганізацыямі;

–  Пераважная частка ўдзельнікаў і ўдзельніц праекту павінна быць ва ўзросьце да 30 гадоў;

–  Праект мае быць рэалізаваны ў пэрыяд з 1 чэрвеня 2017 г. па 1 лістапада 2017 г.;

–  Максымальны бюджэт праекта складае за 40 000 швэдзкіх кронаў (пакрываюцца толькі тыя выдаткі, якія непасрэдна зьвязаныя з рэалізацыяй праекту, такія, як адміністрацыйныя і транспартныя выдаткі, выключаючы заробкі).

Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна да 13 сакавіка 2017 г. накіраваць заяўку разам з матывацыйным лістом (падпісаным кожнай з арганізацыяў-партнэраў праекту) праз эл. адрас (Sara Ekenbjörn).

Падрабязную інфармацыю пра конкурс глядзіце па спасылцы.

(з рассылкі belngo.info)