Мовы

Загаловак

Конкурс праектаў Праграмы малых грантаў Глабальнага экалагічнага Фонда

Рэгіён:
02/13/2017

Праграма малых грантаў ГЭФ запрашае грамадскія арганізацыі і Сельскія/Пасялковыя Саветы да ўдзелу ў конкурсе 6-га Аперацыйнага перыяду на 2017-2018 г. Заяўкі прымаюцца да 18:00 28 лютага 2017 г.

Праграма малых грантаў ГЭФ (далей ПМГ/ГЭФ) у Беларусі ажыццяўляе падтрымку грамадскіх аб’яднанняў, мясцовых аб’яднанняў грамадзян і сельскіх/пасялковых саветаў, якія прыкладаюць намаганні ў накірунку атрымання як экалагічнай, так і грамадскай карысці. 

Памер грантаў ПМГ/ГЭФ  сягае $50.000. Праграма НЕ фінасуе ўвесь бюджэт праекта, чакаецца ўласнае суфінансаванне з боку арганізацыі-заяўніцы ці яе партнёраў. 

УВАГА! Праектныя прапановы павінны быць напісаны ў адпаведнасці са стратэгіяй ПМГ ГЭФ для 6 – га Аперацыйнага перыяду.  

Хто можа ўдзельнічаць?
Зарэгістраваныя грамадскія аб’яднанні Рэспублікі Беларусь, мясцовыя аб’яданнні грамадзян і сельскія/пасялковыя саветы, якія маюць разліковы рахунак.

Вітаецца
Супрацоўніцтва з арганізацыямі грамадзянскай супольнсці, дзяржаўнымі органамі, установамі адукацыі, а таксама іншымі арганізацыямі, якія робяць унёсак у рэалізацыю праекта у грашовай ці неграшовай форме (прадстаўленне памяшкання, абсталявання і гэтак далей).

Падтрымка мясцовых/цэнтральных органаў выканаўчай улады

У якасці доказу падтрымкі з боку мясцовых/цэнтральных органаў выканаўчай улады да заяўкі прыкладаюцца адпаведныя лісты падтрымкі. 

Тэрмін рэалізацыі ў межах праекта – ад аднаго да 2 гадоў.

Тэматыка праектаў
Рашэнне экалагічных і сацыяльна-эканамічных праблем мясцовых супольнасцей толькі ў тэматычнай вобласці Глабальнага экалагічнага фонда “Устойлівыя арганічныя забруджвальнікі/хімікаты”. (гл. Стратэгію).

Рэгіёны праектаў
У Беларусі дзейнасць  ПМГ ГЭФ па рэалізацыі праектаў ў межах 6-га Аперацыйнага перыяду будзе ў асноўным сфакусавана ў Паўднёва-Ўсходнім рэгіёне Магілёскай вобласці на аснове ландшафтнага падыходу . 

Праграма НЕ фінасуе

  • даследчыя праграмы;
  • навучанне ў ВНУ і за межамі Беларусі, замежныя паездкі;
  • адміністратыўныя выдаткі арганізацый;
  • праекты па стварэнні і развіцці зон адпачынку, збору смецця, калі гэта дзейнасць непасрэдна не закранае прыярытэтныя накірункі ГЭФ і праграмы малых грантаў;
  • праекты, што маюць разавы характар;
  • праекты па пабудове і аслугоўванні каналізацыйных сістэм;
  • праекты, якія прыносяць выгаду прыватнай асобе або фірме, калі яны не паляпшаюць агульнае экалагічнае і сацыяльна-эканамічнае жыццё супольнасці;
  • распрацоўку праектна-сметнай дакументацыі.

Для ўдзелу у Конкурсе Праграмы малых грантаў неабходна  запоўніць форму заяўкі  і накіраваць яе ў офіс ПМГ ГЭФ у электронным выглядзе на імя Нацыянальнага каардынатара ПМГ ГЭФ у РБ Салаўёва Юрыя Васільевіча (эл. почта:  ) або загрузіць заяўку на інтэрнэт-сайце  ПМГ ГЭФу РБ (http://www.sgp-gef.by), ці прынесці асабіста на офіс ПМГ ГЭФ у Рэспубліцы Беларусь, размешчаным па адрасе: 220037, г. Мінск, вул. Авангардная, д.46, к.3, да 18:00 28 лютага 2017г.

УВАГА! Праектныя прапановы, якія паступілі пасля пазначанага вышэй тэрміну (18:00 28.02.2017 г.) не будуць прымацца да разгляду.

Дадатковую інфармацыю па пытаннях конкурса праектаў можна атрымаць на сайце ПМГ ГЭФ у РБ (http://www.sgp-gef.by), альбо, накіраваўшы запыт на электронную пошту: , ці па тэлефоне.: +375 17 299 55 05.

UNDP/GEF Small Grants Programme in Belarus Minsk
Avangardnaya str., 46 - 3. 220037
Tel.#+375 17 299 55 05 
Fax.#+375 17 299 55 06 
mob. +375 29 652 06 40 
Крыніца:www.gef-sgp.by

https://by.odb-office.eu/anonsy_/konkurs-praektau-pragramy-malyh-hrantau-glabalnaga-ekanamichnaga-fonda