Мовы

Загаловак

Набор на праграму, якая зменіць тваё жыццё!

Рэгіён:
02/10/2017

«Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў» аб'яўляе пра новы набор на адукацыйную праграму «Акадэмія студэнцкага лідарства»! 

15 лютага мы правядзем уводны семінар для тых, хто гатовы рабіць свой універ лепш!
Удзельнікі праграмы атрымаюць: 

⚡Веды пра гісторыю студэнцкіх рухаў у Беларусі і свеце, адукацыйных сістэмах у розных краінах; 
⚡Навыкі практычнага лідарства (тайм-мэнэджмент, праца з камандай, перамовы, публічныя выступы); 
⚡Магчымасць абмену досведам і знаёмства з лідарамі еўрапейскіх студэнцкіх арганізацый; 
⚡Дапамогу і падтрымку на ўсіх стадыях вырашэння студэнцкіх праблем. 

За чатыры гады правядзення праграмы сфармавалася 4 устойлівыя накірункі: абарона правоў студэнтаў, падвышэнне якасці адукацыі, студэнцкае самакіраванне і публічныя кампаніі. Калі ніводнае іх існых кірункаў не падыходзіць, кожны ўдзельнік можа прапанаваць сваю ўласную ідэю. 

Рэгістрацыя па спасылцы: vk.cc/67HRdd