Першая канферэнцыя па Пагадненні мэраў у Беларусі прайшла 8 чэрвеня ў Вілейцы

Рэгіён:
06/16/2017

Якія мерапрыемствы па скарачэнні выкідаў парніковых газаў і адаптацыі да змянення клімату ажыццяўляюцца ў беларускіх гарадах, абмеркавалі ў Вілейцы 8 чэрвеня. Тут прайшла канферэнцыя «Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі: вопыт і супрацоўніцтва». Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў мясцовых органаў улады і некамерцыйных арганізацый з гарадоў, якія падпісалі Пагадненне мэраў.

На адкрыцці канферэнцыі прывітальный словы ўдзельнікам сказалі прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурссаў і аховы навакольнага асяроддзя, Дэпартамента па энергаэфектыўнасці, Дэлегацыі Еўрапейскага саюза ў Беларусі, Вілейскага райвыканкама, МГА “Экапартнёрства” і Фонда “Інтэракцыя”.

– Зараз у краіне ў энергазберагальныя мерапыремствы ўкладаюцца сродкі ў эквіваленце 800 млн долараў у год, – адзначыў намеснік дырэктара Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Ўладзімір Камашка. – Вялікую дапамогу рэспубліцы ў гэтай працы аказвае шэраг міжанародных арганізацый і ініцыятыў. Зусім нядаў было скептычнае стаўленне да добраахвотных узятых на сябе абавязкаў у рамках Пагаднення. Аднак зараз у Пагадненні актыўна ўдзельнічае больш за дваццаць беларускіх гарадоў. Калі ёсць жаданне, фінансавыя сродкі і сфера іх укладання, то будуць і вынікі.

Каардынатар праектаў ЕС па экалогіі і энергетыцы Алена Ракава адзначыла, што за 5 год рух гарадоў па скарачэнні выкідаў парніковых газаў набраў вялікія тэмпы. Еўрапейскі саюз падтрымлівае праекты ў гэтай сферы, таму што яны садзейнічаюць развіццю мясцовага самакіравання, экалогіі і клімата.

Арганізатары прэзентавалі ўдзельнікам мультыплікацыйны фільм, які праілюстраваў, якія добраахвотны абавязкі па скарачэнні выкідаў парніковых газаў і адаптацыі да змянення клімата бяруць ан сябе гарады, што далучыліся да Пагаднення мэраў.

Аб развіцці еўрапейскай ініцыятывы «Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі» ў Беларусі расказала каардынатар праектаў МГА «Экапартнёрства» Наталля Андрэенка. Яна адзначыла, што на дадзены момант 22 беларускія гарады ўдзельнічаюць у ініцыятыве, з іх ужо 9 распрацавалі Планы дзеянняў па ўстойліваму энергетычнаму развіццю і клімату. Для кансультавання па пытаннях далучэння і ўдзелу ў ініцыятыве ў Беларусі працуе 2 структуры падтрымкі – МГА «Экапартнёрства» і Фонд «Інтэракцыя».

Асаблівую ўвагу на канферэнцыі было нададзена фінансавым інструментам, якімі могуць скарыстацца гарады для правядзення мерапрыемтсваў па энергаэфектыўнасці і адапатцыі да змянення клімату. Пра бягуыя праекты і ўмовы супрацоўніцтва з дзяржаўнымі і прыватнымі прадпыемствамі расказалі прадстаўнікі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і Паўночнай экалагічнай фінансавай карпарацыі (NEFKO).

Найбольшых поспехаў у правядзенні мерапрыемстваў, якія адпавядаюць мэтам Пагаднення мэраў, сярод беларускіх гарадоў дасягнулі Полацк, Браслаў, Чавусы і Навагрудак. У Полацку прыцягнулі фінансаванне Еўрапейскага саюза на набыццё святлодыёдных лямпаў для вулічнага асвятлення, у Чавусах – для ўсталявання інавацыйнай сістэмы аўтаматызацыі ўліку вады і энергіі на гарадскім вадаканле, у Навагрудку – для развіцця ўзнаўляльных крыніц энергіі, а Браслаў праводзіць шэраг мерапрыемстваў, каб стаць першым кліматычна нейтральным горадам у Беларусі. Прадстаўнікі чатырох гарадоў падрабязна расказалі пра рэалізуемые праекты і далейшыя планы па выкананню добраахвотных абавязкаў, узятых у рамках Пагаднення мэраў.

Вясной 2017 года 8 гарадоў – Браслаў, Брэст, Вілейка, Віцебск, Глыбокае, Белаазёрск, Чавусы, Кобрын – перамаглі ў конкурсе падтрымкі мясцовых ініцыятыў, якія праводзіўся ў рамках праекта ЕС «Падтрымка ініцыятвы «Пагадненне мэраў» ў Беларусі». Прадстаўнікі гарадоў расказалі ўдзельнікам пра запланаваныя мерапрыемствы. У Брэсце за кошт сродкаў праекта плануецца правесці рэканструкцыю дзвюх кацельных, дзе будуць усталяваны новыя катлы кандэнсацыйнага тыпу з уключэннем у схему гарачага водазабеспячэння сонечнага калектара. У Чавусах плануюць азеляніць і добраўпарадкаваць новы мікрараён, стварыць прасторы для адпачынку і сацыяльнай інтэракцыі. У Віцебску займуцца распрацоўкай стратэгіі па адаптацыі горада да змянення клімату і далучэнню мясцовых жыхароў да рашэння кліматычных праблем. У Глыбокім набудуць і ўсталююць геліаводанагравальную сістэму сумесна з цеплавым насосам з іх інтэграцыяй у існуючыя інжынерныя цеплатэхнічныя сеткі ў банным комлпексе УП ЖКГ Глыбоксага раёна.

Канферэнцыя не абмежавалася толькі выступамі прадстаўнікоў гарадоў. Пасля абеду ўдзельнікі змаглі паўдзельнічаць у дыскусіі на тэму «Як узмацніць супрацоўніцтва і абмен вопытам паміж беларускімі гарадамі-падпісантамі». Яна праходзіла ў фармаце сусветанага кафэ, што дало магчымасць удзельнікам пазнаёміцца і ў нефармальнай атмасферы абмяняцца ідэямі.

Напраканцы канферэнцыі ўдзельнікі наведалі некалькі дэманстрацыйных аб'ектаў, якія маюць дачыненне да пытанняў скарачэння выкідаў парніковых газаў і адаптацыі да змянення клімату. Імі сталі ДРАЦ «Надзея», дзе шырока выкарыстоўваюцца ўзнаўляльныя крыніцы энергіі, і участак збора цвёрдых бытавых адходаў, бо ў Вілейцы зусім нядаўга на сродкі Еўрапейскага саюза набылі кантэйнеры для раздзельнага збора адходаў і смеццявоз.

Даведка:

Канферэнцыя “Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі ў Беларусі: вопыт і супрацоўніцтва” прайшла ў рамках праекта Еўрапейскага саюза “Падтрымка ініцыятывы “Пагадненне мэраў” у Беларусі”, бюджэт якога складае 663 тысячы еўра.

http://euprojects.by/blr/news/first-conference-of-the-covenant-of-mayors-in-belarus-took-place-on-june-8-in-vilejka/