Дабрачынная вечарына – «ТАЛЕРКА МАРКЕТ»

14 снежня ў крэатыўным хабе «Корпус 8» па адрасе: Мінск, пр. Машэрова, 9, з 18 да 21 гадзіны будзе праходзіць дабрачынная вечарына – «ТАЛЕРКА МАРКЕТ». Госці змогуць паўдзельнічаць ў навагодніх майстар-класах, паляпіць з гліны, паслухаць цудоўную музыку і набыць посуд ручнога вырабу ў падарунак сабе і блізкім людзям. Кожная талерка, сподак ці піяла, якія можна будзе пабачыць і набыць на свяце, створаны рукамі гадаванцаў Свірскага і Пухваіцкага псіханеўралагічных дамоў-інтэрнатаў. Гэта не проста кераміка, але вырабы з гісторыяй ад асаблівых людзей з неверагодным мастацкім бачаннем, што ўвабралі цяпло іх рук. Увесь посуд зроблены з высокаякасных матэрыялаў і глазуры ў актуальных і модных тэхніках. У праграме вечарыны – канцэрт гурта Bazinato (джаз, нью джаз, фанк і лаціна).

Выдатным дадаткам да посуду будуць слодычы ад «Добрага сочыва». Уваход вольны. 
Арганізатары запланавалі таксама кароткую прэзентацыю праекта «Тэрапія ў дзеянні і сацыяльны дызайн: Свір-Пухавічы-Камарова-Вомбжэзьна», накіраванага на ўвядзенне арт-тэрапіі ў практыкі дамоў-інтэрнатаў. 

Кантактныя асобы: 
Сафія Садоўская: +375 29 5577744?
Ігар Кацюра  +375 44 5161176

http://by.odb-office.eu/anonsy_/talerka-market-dabrachynny-kalyadny-fest-u-minsku

 
13 снежня 2016