Стыпэндыяльная праграма Gaude Polonia

Нацыянальны цэнтар культуры аб’яўляе конкурс на атрыманьне стыпэндыяў на шасьцімесячны курс навучаньня ў Польшчы ў межах стыпэндыяльнай праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча “Gaude Polonia”. Праграма “Gaude Polonia” прызначаная для маладых дзеячаў культуры і перакладнікаў з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.

Курс навучаньня пачнецца 1 лютага 2016 г. і будзе доўжыцца да 31 ліпеня 2017 г. Штомесячная стыпэндыяльная падтрымка складзе 3500 злотых без уліку падаткаў.

Кандыдаты і кандыдаткі на атрыманьне стыпэндыі павінны быць маладзейшымі за 40 гадоў, мець беларускае грамадзянства, вышэйшую адукацыю, значныя дасягненьні ў сваёй галіне творчасьці, павінны валодаць польскай мовай на базавым узроўні.

Фінансавыя ўмовы стыпэндыі, умовы адбору ўдзельнікаў і неабходныя для заяўкі дакумэнты глядзіце па спасылцы.

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 кастрычніка 2016 г.

паводле belngo.info

 

6 жніўня 2016