Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь |
Базы дадзеныхГрамадcкія аб’яднанні, Фонды, Некамерцыйнае права, Прававая дапамога ГА, Карысныя спасылкі, Адказы юрыста |
Трэці сектарНавіны, Праграмы і конкурсы, Праекты ГА, Маніторынг ГА, Прэс-маніторынг ГА, Мэнэджмэнт |
Аб'яднаны шлях |
|
Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь - БРГА «Аб'яднаны шлях» - → Навіны
Эўрапейскі цэнтр журналістыкі (EJC) (Нідэрлянды) прапануе гранты па праграме IDR (TheInnovation in Development Reporting Grant Programme). Фінансаваньне выдаткоўваецца на асьвятленьне і падрыхтоўку рэпартажаў інавацыйных формаў па тэмах разьвіцьця.
Праграма мае мэтай павысіць дасьведачанасьць пра праблемы міжнароднага разьвіцьця і аказаць уплыў на аўдыторыю 9-ці эўрапейскіх краін. Мінімальны памер гранту - 8 тыс. эўра, максымальны - 20 тыс. эўра.
Фінансаваньне прызначанае на журналісцкія камандзіроўкі і навучальныя вандроўкі (пакрыцьцё транспарту і пражываньня), магчымыя выдаткі на абсталяваньне і каманду, збор дадзеных, графічны дызайн і візуалізацыю дадзеных, інш.
Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Арганізатары заклікаюць у заяўцы падзяліцца ідэямі творчых праектаў. Больш інфармацыі - тут.
Апошні тэрмін падачы заяўкі: 7 верасьня 2016 году.
Паводле by.odb-office.eu
belngo.info