Дыстанцыйны курс польскай мовы

 Беластоцкі фонд “Акно на Ўсход” пры падтрымцы Міністэрства замежных справаў Польшчы распрацаваў плятформу для вывучаньня польскай мовы.

Плятформа polskijazyk.pl створаная адмыслова для людзей, якія хочуць валодаць польскай мовай. Кожны можа бясплатна праходзіць заняткі на ўзроўнях ад A1 да B1, неўзабаве на сайце зьявяцца і заняткі больш высокага ўзроўню.

Над мэтадычнай часткай працавалі спэцыялісты-філёлягі зь вялікім досьведам навучаньня польскай мове як замежнай. Кожны з узроўняў складаецца з тэматычных заняткаў, у якіх выкарыстоўваецца 12 розных відаў інтэрактыўных практыкаваньняў. Карыстальнікі могуць праслухаць больш за 1000 аўдыёфайлаў, запісаных прафэсійнымі дыктарамі.

Каб пачаць вывучаць польскую мову, неабходна зарэгістравацца.

belngo.info

10 кастрычніка 2016