Майстар-клас па адвокасі ад Звіяда Дэўдарыяні

Маем магчымасць запрасіць вас як нашых калег і партнёраў на адметнае і цікавае мерапрыемства, якое мы ладзім супольна з Цэнтрам даследвання грамадскага кіравання СІМПА.

На гэтыя выходныя (20.11 у Мінску, а 21.11 у Віцебску) па нашым запрашэнні прыязджае вядомы эксперт Звіад Дэўдарыяні, дырэктара “Агенцтва грамадзянскага развіцця” (CiDA, Грузія), каб правесці ўнікальны майстар-клас па практыках абароны і прасоўвання грамадскіх інтарэсаў.
 
Маючы выніковы досвед падобнай дзейнасці ў Грузіі, сп. Дэўдарыяні гатовы абмеркаваць і дапамагчы знайсці эфектыўныя рашэнні для падобнай дзейнасці беларускіх арганізацый, ініцыятыў, установаў, актывістаў.
Пры ўсёй адрознасці сітуацый, як паказала практыка кампаніі “Будзьма!”, грузінскі досвед усё-ткі найбольш блізкі ментальна і прыдатны для выкарыстання намі, беларусамі.
Запрашаем на майстар-класы і заклікаем не ўпусціць такой карыснай магчымасці.
Інфармацыя падрабязней – у далучаным файле.
 
Увага!

1. Колькасць месцаў абмежаваная. Для папярэдняй рэгістрацыі трэбна пакінуць анлайн-заяўку на ўдзел 17 лістапада ўключна праз: http://bit.ly/2fRgLvi

2. Іншагароднім праезд будзе кампенсаваны (пажадана мець квіток у два бакі адразу). Абед - арганізаваны.

3. Паведаміце, калі ласка, ці мае патрэбу хто з вашых калегаў пераночыць напярэдадні ці пасля майстар-класа.

Ніна Шыдлоўская,
старшыня Рады МГА "ЗБС "Бацькаўшчына",

каардынатар ГКК "Будзьма беларусамі!"

16 лістапада 2016