Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы адкрывае ў Віцебску Рэгіянальны рэсурсны цэнтр па развіцці дадатковай адукацыі дарослых

У межах праекта "Вучыцца, каб дзейнічаць" Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы (Беларусь) адкрывае ў Віцебску Рэгіянальны рэсурсны цэнтр па развіцці дадатковай адукацыі дарослых.
 
Гэтая ўстанова будзе ладзіць сустрэчы з арганізацыямі ў сферы дадатковай адукацыі дарослых, дапамагаць у рэалізацыі новых адукацыйных праграм для сацыяльна неабароненых груп насельніцтва, кансультаваць мясцовыя грамадскія арганізацыі і прадстаўнікоў ініцыятыў у сферы адукацыі.
 
24-26 кастрычніка 2016 года пройдуць дні адкрытых дзвярэй. Сустрэчы адбудуцца па адрасе: Віцебск, вул. Кастрычніцкая, 12, офіс 16.
Расклад сустрэч:
- 24 кастрычніка - з 15:00 да 18:00;
- 25 кастрычніка - з 10:00 да 13:00;
- 26 кастрычніка - з 15:00 да 18:00.
 
Пры ўстанове будзе працаваць Рада прадстаўнікоў дзяржаўных і недзяржаўных камерцыйных і некамерцыйных арганізацый сферы дадатковай адукацыі дарослых. Першая сустрэча гэтай Рады пройдзе 27 кастрычніка. Арганізацыі, якія жадаюць далучыцца да Рады мусяць ліставаць на е-мэйл:  (у лісце неабходна пазначыць: імя і прозвішча, імя па бацьку, назву арганізацыі). Заяўкі прымаюцца па 25 кастрычніка 2016 года.
 
Па дадатковых пытаннях, калі ласка, звяртайцеся па тэл.: (029) 517 62 69, (0212) 37 29 64, на е-мэйл: .
 
http://by.odb-office.eu/anonsy_/resursny-centr-pa-razvicci-dadatkovay-adukacyi-daroslyh-vicebsk
4 лістапада 2016