Дасьледычыя гранты для дзяўчат у Японіі

Міжнародная праграма JAUW запрашае дзяўчат да правядзеньня дасьледаваньняў цягам 5-6 месяцаў у любым унівэрсытэце Японіі.

Да ўдзелу запрашаюцца дзяўчаты, якія валодаць ступеньню магістра ці эквівалентнай (заяўкі з доктарскай ступеньню таксама будуць разглядацца, але ў апошнюю чаргу), жывуць па-за межамі Японіі й здольныя самастойна знайсьці ўнівэрсытэт і падаць дакумэнты.

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць наступныя дакумэнты на ангельскай мове:
- заяўку на ўдзел (дзьве часткі – па пяць копіяў);
- тры рэкамэндацыйныя лісты;
- пацьверджаньне ад гасьцявога ўнівэрсытэту Японіі;
- мэдычны сэртыфікат;
- фотаздымак.
Неабходныя формы, дакладныя ўмовы й паштовы адрас можна знайсьці па спасылцы.

Апошні тэрмін падачы заявак: 31 сакавіка 2016 г.

Паводле adukacyja.info 

belngo.info

12 сакавіка 2016