Interhistory: курс для мэнэджэраў спадчыны у Віцебску

Курс мэнэджэраў гісторыка-культурнай спадчыны Interhistory запрашае ўсіх зацікаўленых да ўдзелу ў курсе, які дазволіць паглыбіць веды пра спадчыну Віцебска і рэгіёну. У межах курсу адбудуцца лекцыі й сэмінары ад лепшых беларускіх спэцыялістаў у сфэры гісторыка-культурнай спадчыны.
 
Да ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросьце 16-26 гадоў.
 
Каб прыняць удзел, неабходна падаць заяўку на адрас з наступнай інфармацыяй: iмя, прозьвішча; дата нараджэньня; месца працы/вучобы, род дзейнасьці; спасылка на профіль Укантакце і/альбо Facebook; нумар мабільнага тэлефону; e-mail; досьвед у сфэры гісторыка-культурнай спадчыны (пры наяўнасьці); матывацыя (4-7 сказаў). Колькасьць месцаў абмежаваная. Удзел у курсе прадугледжвае наведваньне ўсіх заняткаў.
 
Працягласьць курсу: сьнежань 2014 г. – травень 2015 г. Заняткі будуць праходзіць у Віцебску па выходных. Пасьля лекцыяў і сэмінараў запланаваная рэалізацыя ўласных праектаў.

Апошні тэрмін падачы заявак: 4 сьнежня 2014 г.
 
Па ўсіх дадатковых пытаньнях зьвяртайцеся праз эл. адрас:
 
Падрабязьней – на сайце.
 
Паводле www.adukacyja.info
 
(з рассылкі belngo.info)

2 снежня 2014