Школа Apprenticeship Challenge у Бразыліі

Школа Apprenticeship Challenge шукае 20 мэтанакіраваных маладых людзей, якія жадаюць паглыбіць свае навыкі ў сацыяльным прадпрымальніцтве і зьдзейсьніць уласны сацыяльны праект.

Пэрыяд адукацыі: 26 лютага – 7 траўня 2017 г.

Мэта праграмы – набыць навыкі ў рэалізацыі праектаў у галіне сацыяльнага прадпрымальніцтва.
Удзельнікі і ўдзельніцы школы будуць вучыцца на працягу 10 тыдняў у кампусе Sinal do Vale за пяцьдзесят кілямэтраў ад Рыа-дэ-Жанэйра. Падчас другой часткі праекту ўдзельнікам неабходна будзе вярнуцца на радзіму для ўвасабленьня ў жыцьцё праекту з дапамогай цьютараў школы.

Да ўдзелу запрашаюцца таленавітыя маладыя людзі незалежна ад іх сацыяльнага, эканамічнага або адукацыйнага ўзроўню.

У школе могуць удзельнічаць кандыдаты і кандыдаткі:
– Якія маюць сацыяльны праект;
– Якія гатовыя правесьці 10 тыдняў у Бразыліі для далейшай распрацоўкі свайго праекту;
– Хто можа прысьвяціць 10 месяцаў на ўвасабленьне праекту ў жыцьцё;
– Хто валодае навыкамі і досьведам працы ў такіх галінах як, адукацыя, праца з пэрсаналам, кіраваньне праектамі, міжнароднае разьвіцьцё, устойлівасьць;
– Выдатнае веданьне ангельскай мовы.

Для ўдзелу ў школе неабходна прытрымлівацца наступных крокаў: стварыць акаўнт карыстальніка; запоўніць 3 абавязковыя часткі заяўкі; падаць заяўку на разгляд; пасьля заканчэньня прыёму заявак арганізатары школы зьвяжуцца з кандыдатамі па электроннай пошце. Адабраных кандыдатаў запросяць на Skype-інтэрвію.

Арганізатары прапаноўваюць фінансавую дапамогу ўсім, хто мае ў ёй патрэбу (трэба запоўніць асобную заяўку). Пры адборы на мерапрыемства, удзельнікі аўтаматычна атрымаюць індывідуальную, частковую або поўную стыпэндыю. Таксама арганізатары могуць выплаціць абмежаваную колькасьць трэвэл-грантаў.

Апошні тэрмін падачы заявак: 27 лістапада 2016 г.

Падрабязныя ўмовы ўдзелу глядзіце па спасылцы.

Паводле adukacyja.info

belngo.info

18 лістапада 2016