Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь |
Базы дадзеныхГрамадcкія аб’яднанні, Фонды, Некамерцыйнае права, Прававая дапамога ГА, Карысныя спасылкі, Адказы юрыста |
Трэці сектарНавіны, Праграмы і конкурсы, Праекты ГА, Маніторынг ГА, Прэс-маніторынг ГА, Мэнэджмэнт |
Аб'яднаны шлях |
|
Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь - БРГА «Аб'яднаны шлях» - → Навіны
29-31 сакавіка 2017 г. у Будапэшце (Вугоршчына) пройдзе Форум маладых лідэраў – стратэгічная канфэрэнцыя, накіраваная на рэгіянальнае разьвіцьцё і пэрспэктывы дасьледаваньняў, інавацыяў і будучых тэхналёгіяў.
Удзельнікамі і ўдзельніцамі Форуму маладых лідэраў стануць прафэсіяналы, якія неўзабаве атрымаюць заўважную ролю ў прыняцьці рашэньняў у галіне інавацыяў, палітычных ды сацыяльных навук, ахове здароўя ва ўзросьце 24-38 гадоў.
Галоўная мэта Форуму – спрыяць актыўнаму дыялёгу сярод маладых інаватараў, вынаходнікаў, прадпрымальнікаў і актыўных навуковых дасьледчыкаў і дасьледчыцаў, маладых дыпляматаў, адмыслоўцаў з кампаніяў, што інвэстуюць у інавацыйныя праекты.
На Форум могуць падавацца кандыдаты і кандыдаткі з краінаў Вышаградзкай групы (Польшча, Чэхія, Вугоршчына, Славакія), а таксама Цэнтральнай эўрапейскай ініцыятывы, куды ўваходзіць і Беларусь.
Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражываньне, харчаваньне, а таксама кошты на вандроўку.
Патрабаваньні да кандыдатаў і кандыдатак:
– CV (загружанае ў PDF-фармаце);
– Матывацыйны ліст (неабходна адказаць на наступныя пытаньні формы: Чаму вы апісваеце сябе як маладога лідэра ці лідэрку? Якія чаканьні ад Форуму? Дзе вы бачыце сябе праз 10 гадоў? Чаго б вы хацелі дамагчыся ў прафэсійным пляне? Якую з праграмаў Форуму вы чакаеце найбольш і чаму?).
Апошні тэрмін падачы заявак: 21 студзеня 2017 г. (па сярэднеэўрапейскім часе).
Падрабязную праграму Форуму можна даведацца па спасылцы.
Паводле by.odb-office.eu
belngo.info