Міжнародная сустрэча маладых музыкаў ў Літве «Make your life with music»
25 лістапада - 4 снежня
у горадзе Aukštadvaris(Літва, Віленская акруга)
для музыкаў 16-24 год
Дэдлайн падачы заявы адсутнічае. Перавага аддаецца тым, хто раней даслаў заяву - засталося 10 месяцаў.
Сустрэча прысвечана развіццю навыкаў папулярызацыі ўласнай творасці. Удзельнікі самі падрыхтуюць выступленне, дзе кожны з іх зможа выканаць уласны твор; навучацца распаўсюджваць інфармацыю аб сваіх выступленнях; засвояць навыкі вырабу відыё-кліпаў і іншыя таямніцы вядомых музыкаў.
Прафесіяналізм не з'яўляецца перавагай. Вітаюцца пачаткоўцы.
Выдаткі на праезд да месца правядзення, пражыванне і харчаванне – пакрываюцца арганізатарамі.
Ёсць магчымасць атрымаць кампенсацыю за атрыманне візы. Саму візу ўдзельнікі афармляюць самастойна.
Рэгістрацыйны ўнёсак для ўдзельніка – 30 еўра.
Рэгістрацыйны ўнёсак уносіцца перад сустрэчай і не вяртаецца.
Пасля ўнясення рэгістрацыйнага ўнёску і наяўнасці візы арганізацыя закупае праязны білет і ўносіць у спіс ўдзельнікаў.
Фонд «Добрая воля» (Польшча) запрашае прыняць удзел 8 маладзёнаў ва ўзросце 16-24 год,
2 чалавек без узроставага абмежавання ў якасці кіраўнікоў групы.
Умовы ўдзелу:
1) магчымасць ўдзельнічаць на працягу ўсёй сустрэчы;
2) пражыванне, харчаванне і даезд да месца правядзення (Польшча-Аўстрыя-Польшча) – пакрывае аўстрыйскі арганізатар; арганізацыю даезду (білетаў) бярэ на сябе Фонд «Добрая воля»;
3) узроставае абмежаванне – 16-24 год для ўдзельніка, 18 і старэй – для кіраўніка групы;
4) наяўнасць шэнген візы (магчымасць аформіць самастойна) – візавая аплата вяртаецца;
5) валоданне ангельскай мовай на базавым узроўні (мова правядзення сустрэчы);
6) рэгістрацыйны ўнёсак 30 еўра;
Каб падаць заяву на ўдзел, калі ласка прайдзіце па спасылцы. Дэдлайна для падачы заявы няма перавага аддаецца асобам, якія раней дашлюць сваю заяву.
Сустрэча адбываецца ў рамках праграмы «Эразмус+», зацверджанай Еўракамісіяй 11 снежня 2013 года. Праект зацверджаны Нацыянальным Агенцтвам Літвы. НДА IUVENIS ANIMUS (Літва) – арганізатар праекта.
http://www.mihck.info/node/694