Конкурс на лепшую ініцыятыву для выпускнікоў Community Connections

Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID) запрашае выпускнікоў і выпускніц праграмы прафэсійнага абмену “Community Connections” 2006-2016 гадоў прыняць удзел у конкурсе на лепшую ініцыятыву. Ініцыятыва павінна быць рэалізаваная ў пэрыяд з 1 верасьня да 15 лістапада 2016 г. і максымальна адпавядць наступным патрабаваньням:

– Уключаць любое дабрачыннае і / або валянтэрскае мерапрыемства з удзелам выпускнікоў і выпускніц адной стажыроўкі ComCon;
– Быць рэалізаванай групай, якая езьдзіла на стажыроўку ў ЗША разам;
– Быць накіраванай на пэўную мэтавую групу (не на саміх выпускнікоў / выпускніц);
– Мець станоўчы эфэкт для максымальнай колькасьці людзей;
– Адлюстроўваць мэты і прыярытэты праграмы прафэсійнага абмену “Community Connections”;
– Асьвятляцца ў традыцыйных мэдыя і / ці сацыяльных сетках;
– Прыярытэт будзе аддавацца ініцыятывам, рэалізаваным у рэгіёнах Беларусі.

Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна да 16 лістапада 2016 г. запоўніць анкету (анлайн або ў дакумэнце Word).

Узнагародай для пераможцы будзе аплата паслугаў або купля тавараў на суму 2000 беларускіх рублёў.

Падрабязную інфармацыю пра конкурс глядзіце па спасылцы.

belngo.info

10 верасня 2016