Выстава аўтарскіх эксклюзіўных трыкатажных мадэляў дызайнера Людмілы Хрол “Свой стыль”

Праект падрыхтаваны ў межах Рэспубліканскай акцыі “Маладзечна – культурная сталіца Беларусі 2016 года” пры ўдзеле Маладзечанскага дабрачыннага фонду “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага”, сябрам якога з’яўляецца аўтар.

 На выставе прадстаўлены лёгкае адзенне, сумкі, аксэсуары, верхняе адзенне.

Людміла Хрол нарадзілася ў горадзе Маладзечна. Прафесійную адукацыю атрымала на вучэбна-вытворчым камбінаце пры швейнай фабрыцы “Бярозка” па спецыяльнасці “краўчыха верхняга мужчынскага, жаночага і дзіцячага адзення”. Працавала манекеншчыцай, лекальшчыцай эксперыментальнай лабараторыі названага прадпрыемства, закройшчыцай атэлье “Золушка” пры заводзе “Электрамодуль”, а таксама ў атэлье прадпрыемства “Хайбел”. У цяперашні час – вольны майстра, мастак- дызайнер. Персанальныя выставы аўтара праходзілі ў розных гарадах краіны.

 
Кантактныя тэлефоны:

(8029) 260-69-69 (мастак-дызайнер Людміла Хрол);

(8029)853-75-98 (дырэктар галерэі Павел Сапоцька).
 
Выстава працуе да 31 жніўня 2016 года

Адрас галерэі: Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі)

Тэл. / факс: 327-26-12
Час працы: 11.00-19.00.
Выхадныя: субота, нядзеля
Уваход вольны
 
 
9 жніўня 2016