Патрабуецца спонсарская дапамога

 На адрас Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” прыйшоў ліст ад дырэктара сярэдняй школы вёскі Быцень Івацэвіцкага раёна з просьбай аказаць матэрыяльную дапамогу школе. З гэтай школай “Бацькаўшчыну” лучаць даўнія сувязі. Вучні школы бралі ўдзел у творчых конкурсах, арганізаваных “Бацькаўшчынай”, і ездзілі на адпачынак у Чэхію і Балгарыю. 

На жаль, на дадзены момант Згуртаванне “Бацькаўшчына” не мае магчымасці аказваць матэрыяльную дапамогу.
 
Публікуем ніжэй тэкст атрыманага ліста з надзеяй, што хтосьці адгукнецца на просьбу супрацоўнікаў школы і зможа аказаць дапамогу школе.
 
 
Зварот
 
Настаўнікі і вучні Быценскай сярэдняй школы просяць Вас аказаць спонсарскую дапамогу для ўмацавання матэрыяльнай базы школы.
 
Школа з’яўляецца бюджэтнай арганізацыяй і асабістых грашовых сродкаў не мае, таму нам вельмі неабходна  Ваша дапамога.
 
Школа ўдзячна Вам за тое, што нашы вучні Малашэня Сяргей, Кротаў Дзьмітры, Паўлава Вольга, Дрозд Марыя змаглі адпачыць у Чэхіі і Балгарыі.
 
У гэтым годзе ўсе дзеці Быценскага дзіцячага дома ходзяць да нас у школу на заняткі і нам вельмі патрэбна Ваша дапамога, бо без яе мы не справімся з задачай якаснага навучання і выхавання дзяцей.
 
Школа мае магчымасць прымаць спонсарскую дапамогу.
Калі ласка, не адкажыце ў нашай просьбе.
 
Дырэктар школы ДЗ.Л.Макарэвіч
Наш валютны рахунак:
3442000000158
УНП 200100129
ОКПО 02149999 АСБ
для Быценскай САШ
Філіял 111
АСБ Беларусбанк код 623
г. Івацэвічы
 
 
ДЗ.Л.Макарэвіч
+375297261184 (МТС)
E-mail:

 

16 лістапада 2010