Праграма міжнароднага валянтэрскага абмену Global Citizen

 AIESEC у Беларусі запрашае на праграму міжнароднага валянтэрскага абмену Global Citizen, якая дае магчымасьць разьвіць лідэрскія якасьці, падарожнічаць па сьвеце, знаёміцца з сусьветнай культурай, удзельнічаць у сацыяльных праектах па вырашэньні пэўных праблемаў у сфэры адукацыі, экалёгіі, аховы здароўя.

Праграма доўжыцца 6 тыдняў і дае магчымасьць папрактыкаваць ангельскую мову.
Да ўдзелу запрашаюцца: актыўнае студэнтцтва, выпускнікі і выпускніцы ўнівэрсытэтаў.
Каб узяць удзел у абмену Global Citizen, неабходна да 30 лістапада 2016 г. запоўніць заяўку, абраць валянтэрскі праект, прайсьці сумоўе, падрыхтавацца да падарожжа.

Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.

belngo.info

5 лістапада 2016