Сяргей Драздоўскі - праваабаронца года!
Сёння ў Мінску прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі ад беларускай праваабарончай супольнасці.
Праваабаронцам года прызнаны каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі!
Дарэчы, прэмія ўручаецца з 2008 года ў трох намінацыях: праваабаронцу года, лепшаму журналісту года, лепшаму адвакату года (да 2015 года), а сёлета была ўпершыню уручаная прэмія ў намінацыі на лепшую праваабарончую кампанію ці ініцыятыву года. Так, першым лаўрэтам ў новай намінацыі стаў інтэрнэт-часопіс Журнал "Имена". Рэдакцыя прысвяціла сваю перамогу Клубнаму дому "Адкрытая душа", што ажыццяўляе сацыяльна-псіхалагічную рэабілітацыю і падтрымку асоб з псіхічнымі захворваннямі. Таксама сёлета ўзнагароды і віншаванні ад Жанны Літвіной атрымалі адразу два журналісты - Адар'я Гуштын ды Зміцер Дрозд.
На ўручэнні прэміі прысутнічаў самы вядомы беларускі дысідэнт савецкіх часоў - Міхась Кукабака. У межах мерапрыемства прайшла прэзентацыя дакументальнай кнігі "Міхась Кукабака", што змясціла ў сабе артыкулы, інтэрв’ю і лісты.
http://www.disright.org/ru/news/syargey-drazdouski-pravaabaroca-goda