Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь |
Базы дадзеныхГрамадcкія аб’яднанні, Фонды, Некамерцыйнае права, Прававая дапамога ГА, Карысныя спасылкі, Адказы юрыста |
Трэці сектарНавіны, Праграмы і конкурсы, Праекты ГА, Маніторынг ГА, Прэс-маніторынг ГА, Мэнэджмэнт |
Аб'яднаны шлях |
|
Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь - БРГА «Аб'яднаны шлях» - → Навіны
У экспазіцыю ўвойдуць больш за сто твораў рускага жывапісу XIX–XX стагоддзяў такіх майстроў, як Васіль Пяроў, Іван Айвазоўскі, Ілья Рэпін, Ісаак Левітан, Віктар Васняцоў, Канстанцін і Уладзімір Макоўскія, Аляксандр Бенуа, Мсціслаў Дабужынскі, Натан Альтман, і гэта далёка не поўны пералік вядомых імёнаў. Сярод іх – аўтарскія варыянты знакамітых твораў, у тым ліку «Бярозавы гай» А. Куінджы, «Віцязь на ростанях» В. Васняцова, «Міраж у стэпе» П. Кузняцова, «У акне» Б. Кустодзіева. Ёсць у калекцыі і творы жывапісцаў, якія належалі да таварыства «Голубая роза», М. Сапунова, П. Кузняцова, М. Сар’яна, А. Фанвізіна, а таксама працы ўдзельнікаў «Бубновага валета». І вядома ж, важнае месца займаюць у калекцыі Валадчынскага творы майстроў, так ці іначай звязаных з роднай для яго Беларуссю, дзе нарадзіліся А. Гараўскі і Г. Баброўскі, В. Бялыніцкі-Біруля і С. Жукоўскі.
Калекцыя Аляксандра Навумавіча Валадчынскага будзе цікавай як для шырокага кола аматараў, так і знаўцам мастацтва.
Куратар выставы: Харак Аляксей Пятровіч, загадчык аддзела рускага і замежнага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь