14-15 кастрычніка ў Мінску пройдзе “Pitch Bootcamp”

14-15 кастрычніка 2016 года ў Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ (Мінск) пройдзе "Pitch Bootcamp". На 2-дзённую адукацыйную праграму запрашаюцца студэнты і выпускнікі ўніверсітэтаў. На сустрэчы можна будзе папрактыкавацца ў размоўнай ангельскай і складанні рэзюмэ, пазнаёміцца з менеджэрамі і кіраўнікамі каля 40 беларускіх кампаній. Мэта праграмы - спрыянне вырашэнню праблемы моладзевага беспрацоўя ў розных краінах свету.
Таленавітых і актыўных удзельнікаў чакае запрашэнне на стажыроўку і працу!
 
Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы міжнароднай асацыяцыі AIESEC. Удзел платны. Падрабязнасці тут.
 
Паводле Pitch Bootcamp Belarus
 
http://by.odb-office.eu/anonsy_/pitch-bootcamp-sustrechy-z-biznes-kampaniyami-dlya-studentau-i-vypusknikou-universitetau-minsk
8 кастрычніка 2016